Гендырэктар "Камунаркі" Наталля Кот

Гендырэктар "Камунаркі" Наталля Кот

Цікава назіраць за тым, як чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў рэагуюць на пытанні, зададзеныя на прэс-канферэнцыях па-беларуску. Большасць ніяк не рэагуе і проста працягвае адказваць па-руску. Некаторыя просяць прабачэння, што не ўмеюць добра размаўляць па-беларуску, і далей расказваюць па-руску. Зусім рэдка (але бывае) чалавек пераходзіць на беларускую мову, каб адказаць на тваё пытанне. Ну і асобна стаяць людзі, якія пачынаюць нешта лапатаць на трасянцы, выдаючы гэта за беларускую мову. Вось, напрыклад, адказ генеральнага дырэктара СААТ "Камунарка" Наталлі Кот на пытанне, зададзенае па-беларуску (на сэнс прамовы можаце не звяртаць увагі, яна ўсё роўна вырваная з кантэксту): Далей »

З Ашмянскай мытні прыйшоў адказ на мой зварот аб памылках на памежным пераходзе "Каменны Лог":

Памылкі на памежным пераходзе "Каменны Лог" выпраўлены

Памылкі на памежным пераходзе "Каменны Лог" выпраўлены

Таварышы пішуць, што "карыдор" ужо выпраўлены на "калідор" (нават фотачку даслалі) і дзякуюць за ўважлівасць. Ды няма за што - пішыце яшчэ з памылкамі, будзем разам выпраўляць! :)

Сёння беларускае тэлебачанне горда адрапартавала, што ўся краіна адзнае дзень дзяржаўнага герба і сцяга. І нават паказалі ў сюжэце, як захоўваюцца эталоны гэтых сімвалаў. Але раскажыце, наколькі трэба быць недалёкім чалавекам, каб на эталонах подпісы зрабіць на рускай мове?..

Эталон дзяржаўнага сцяга

Эталон дзяржаўнага сцяга

Далей »

Калі блукалі па Літве, заўважылі адну цікавую рэч ў старых дамах, якія былі адрэстаўраваныя: для таго, каб можна было пабачыць арыгінальную кладку і ў прамым сэнсе дакрануцца да гісторыі і старажытнасці, кавалак сцяны пакідаецца незатынкаваным. Вось, напрыклад, як ў гэтым доме ў Клайпедзе:

Незатынкаваны кавалак сцяны дома ў Клайпедзе

Незатынкаваны кавалак сцяны дома ў Клайпедзе

Але нашы беларускія будаўнікі не толькі выкарыстоўваюць самы перадавы вопыт, але і апераджаць час, адбіраючы хлеб у будучых рэстаўратараў:

Сцяна новабудоўлі ў Менску

Сцяна новабудоўлі ў Менску

Гэты дом здадзены ў эксплуатацыю мо 1,5 гады таму, а дакрануцца да «старажытнасці» можна ўжо зараз! Пры чым зроблена ўсё з душою – не нейкія сумныя квадрацікі, а фігурна адрытая кладка. Ажно душа радуецца, што мы ад Еўрасаюза ні на крок не адстаём...

Разгроб чэкі з літоўскіх крам і вырашыў параўнаць іх цэны з нашымі. Паколькі асноўнай мэтай паездкі ў Літву было людзей паглядзець ды сябе паказаць, а не закупіцца шмоткамі і хаўчыкам, то пазіцый для параўнання я назбіраў толькі 16 - што паспеў пафоткаць у крамах і што адбілася ў чэках. Беларускія цэннікі ўзятыя з маёй "любімай" крамы "На недельку", а курс пераліку літаў у рублі - Нацбанкаўскі (3 086,12 рублёў за 1 літ). Паколькі агульных брэндаў для Беларусі і для Літвы мала, то стараўся выбіраць тавары аднолькавыя па якасці і па колькасці (у асобных выпадках прыйшлося браць падобныя тавары: чыпсы не 75 грам, а 85, ёгурт - не 100 грам, а 110).

Цэны ў Літве і Беларусі (графік)

Цэны ў Літве і Беларусі

Што мы бачым з гэтага параўнання? Далей »

"Зялены карыдор" на беларускай мытніНягледзячы на 14-гадзіннае (!!!) стаянне ў чарзе на беларуска-літоўскай мяжы ў мяне засталіся сілы сфоткаць шыльдачку на мытным пераходзе "Каменны Лог":  замест "калідор" там напісана "карыдор", а над "ё" забыліся паставіць кропачкі. Няўжо ў мытным камітэце няма ніводнага слоўніка ці больш-менш пісьменнага чалавека?

За апошні час назбіралася некалькі цікавых фотачак і назіранняў, якія на асобны пост не цягнуць, але падзяліцца хочацца. Таму публікую іх разам.

Малюнак першы, які ілюструе асаблівасці нацыянальнага нэймінгу і брэндзінгу:

Сыр "Эмілорд". Хойнікі.

Сыр "Эмілорд". Хойнікі.

Чытаць трэба павольна і выразна: сыр "Эмілорд". Хойнікі. А? Клёва, праўда? Калі б было напісана "Эмілорд, Галандыя", то, згадзіцеся, гэта гучала б не так гарманічна :) Далей »

Мо месяц таму ў газеце "Блізкія навіны" заўважыў цікавую абвестку:

Аб'яўка ў сакавіку - 50 баксаў у дзень

Аб'яўка ў сакавіку - 50 баксаў у дзень

Нейкая жанчына прапаноўвае сваю дапамогу па хатніх справах за 50 баксаў у дзень + пражыванне яе з сынам у асобным пакойчыку. Цікавая прапанова, праўда? Жанчына хоча атрымліваць 1-1,5 тысячы баксаў за месяц (у залежнасці ад колькасці працоўных дзён: калі з выхаднымі, то 1000, калі без выхадных - то 1500) ды яшчэ і пажыць на халяву ў тваёй кватэры, ці, хутчэй за ўсё, катэджы.

Але, відаць, попыту на такія паслугі няма, бо ў апошнім выпуску газеты кандыдатка ў служанкі знізіла цэны на свае паслугі:

Аб'яўка ў красавіку - 20 баксаў у дзень

Аб'яўка ў красавіку - 20 баксаў у дзень

Зараз яна ўжо гатовая працаваць за "няшчасныя" 20 долараў (400-600 баксаў за месяц). Праўда, жанчына яшчэ не губляе надзею на павышэнне цаны - таму, відаць, і напісала "ад 20 у.а.". Ну і трэба заўважыць, што аўтар аб'яўкі памаладзела: за месяц скінула два гады - з 40 да 38. Вось якія цуды робяць рыначныя адносіны! :)

Аб'яўка пра арэнду кватэры з фоткайРынак беларускай нерухомасці становіцца нерэальна жорсткім. Вось такую аб'яўку нядаўна ўбачыў на сваім пад'ездзе: мала таго, што людзі, якія шукаюць кватэру, абяцаюць плаціць у любой валюце, дык яны яшчэ і фотаздымак сваёй сям'і размясцілі на аб'яве! У прынцыпе, я магу зразумець гэтых людзей, але, па-мойму, гэта ўжо ненармальна - так мы хутка дойдзем да таго, што будзем на аб'яўках друкаваць свае аўтабіяграфіі, крэдытныя гісторыі з банкаў, выпіскі з бухгалтэрыі аб даходах, характарыстыкі з месца працы і біяграфіі родных...

Наогул, сфера арэнды нерухомасці ў Менску (а мо і ў краіне ў цэлым) вельмі, скажам так, дзіўная. Напрыклад, калі ў 2011 годзе былі праблемы з валютай, толькі рэдкія ўладальнікі нерухомасці ішлі насустрач сваім кватарантам і бралі аплату ў беларускіх рублях. Астатнія і слухаць нічога не хацелі: нясі баксы і ўсё. І гэта я ўжо не буду казаць пра цэны - як аднапакаёўка каштавала да дэвальвацыі 180 баксаў, так каштуе і сёння. Некаторыя гаспадары па некалькі месяцаў не маглі знайсці сабе наймальнікаў у кватэру, але цану пры гэтым упарта не зніжалі...

Цікава, што вельмі добры шанец умяшацца ў рынак арэнды кватэр магла дзяржава са сваімі так званымі арэнднымі дамамі і кватэрамі - пры вялікай колькасці такога жылля ад Мінгарвыканкама можна было вельмі добра збіць цэны на рынку. Але ж не, дзяржава вырашыла падзарабіць і выставіла такія кошты на свае кватэры, што яны ў некаторых выпадках сталі даражэйшыя за аналагічныя хаты ад прыватных асоб. Прынамсі, прагледзеўшы ўсе варыянты на сайтах адміністрацый раёнаў Менска я так і не знайшоў для сябе добрай кватэры па прымальным кошце.

Ну і напрыканцы яшчэ адна гісторыя пра нерухомасць. Калісьці мая жонка шукала сабе кватэру. Тэлефануе ёй нейкая жанчына і прапануе 2-х пакаёвую кватэру ці то за 300, ці то за 350 долараў ледзьве не з відам на МКАД. Воля кажа: "Не жанчынка, не патрэбна нам вашая кватэрка. Дорага". На што тая проста абурылася: "Як дорага? Мне ў агенцтве сказалі, што мая кватэра каштуе менавіта столькі!!!" Ну што тут скажаш - шукай далей сабе дурняў, у агенцтве ж абы-чаго не параяць...

Сталічны бізнэс-цэнтр "Вікторыя" працягвае мяне здзіўцяць сваімі інавацыямі і фешэнебельнасцю:

Паркоўка ля бізнэс-цэнтру "Вікторыя"

Паркоўка ля бізнэс-цэнтру "Вікторыя"

Вось як яна выглядала ў кастрычніку 2011:

Паркоўка каля бізнэс-цэнтру "Вікторыя"

Паркоўка каля бізнэс-цэнтру "Вікторыя"

Як бачна, прагрэс ёсць. Але крэатыўнасць і вернасць традыцыям па-ранейшаму застаюцца :)