16 гадоў стабільнасці мінус 000

Кошт "Звязды" у 1995 годзе - 700 рублёў, у 2011 - 650 рублёў
Кошт "Звязды" у 1995 годзе - 700 рублёў, у 2011 - 650 рублёў

Знайшоў у шуфлядзе нумар "Звязды" за 1995 год. Аказваецца, тады газета каштавала прыкладна як і сёння - 700 рублёў (зараз - 650 рублёў). Вось ён, яскравы прыклад беларускай "стабільнасці" за 16 гадоў. Праўда, трэба ўлічыць, што за гэты час на купюрах былі закрэслены тры нулі...Дарэчы, у тым жа нумары знайшоў таблічку з курсамі валют на 8 лістапада 1995 года:

Курсы валют на 8 лістапада 1995 года
Курсы валют на 8 лістапада 1995 года

Як бачна, долар каштаваў каля 11600 рублёў. Сёння - 3061 па курсе Нацбанка. Але, улічваючы цяперашнюю сітуацыю з валютай, хутка можам дажыць і да 11 тысяч за адзін долар... Дарэчы, калі ўзяць кошт "Звязды" за нязменную велічыню, то можна паспрабаваць вылічыць сённяшні так званы справядлівы курс долара:

  • у 1995 годзе газета каштавала 700 рублёў - гэта складае 6 цэнтаў па тагачасным курсе;
  • у 2011 годзе  газета каштуе 650 рублёў - каб гэта таксама было 6 цэнтаў, то курс долара павінен быць прыкладна 10800.

Нейкая сумная нейкая атрымліваецца...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments