Акцыя нябачанай шчодрасці: купляеш золата, а ў падарунак — латарэйка

Пабачыў метро рэкламку новай акцыі ад сеткі ювелірных крам "Залатая мара" - гэта, скажу я вам, поўны капец, у людзей зусім сумлення няма! Вось яна (сцягнуў малюнак з іх сайта, бо гэты самы плакат вісіць і ў метро):

Мега-акцыя ад сеткі ювелірных салонаў "Залатая мара"
Мега-акцыя ад сеткі ювелірных салонаў "Залатая мара"

Чытаем спачатку буйны шрыфт: купляеш нешта ў ювелірнай краме і ў цябе з'яўляецца магчымасць выйграць 1 мільярд рублёў, кватэру або джып. Крутыя, умовы, ці не праўда? Не кожны бізнэс можа сабе дазволіць такі шыкоўны прызавы фонд. Таму пачынаем чытаць дробны шрыфт у пошуках падвоху. І вуаля!

Кожнаму пакупніку пры набыцці ювелірнага вырабу ад 350 000 рублёў у падарунак латарэйны білет "Ваша лато" на навагодні розыгрыш.

Афігець! Вось табе і мега-акцыя: па-сутнасці, калі я ў іх нешта куплю, то яны мне падараць няшчасную латарэйку, якая каштуе 5-10 тысяч рублёў?! Жэээсць. Гэта проста нябачаная шчодрасць! І, самае цікавае, што няма розніцы,які ювелірны выраб я ў іх набуду (за 351 тысячу або за 7 мільёнаў) - усё адно білецік латарэйны будзе адзін.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments