Бальніцы не хочуць мець стасункі з пацыентамі на беларускай мове

Байнэт нядаўна гудзеў пра беларускую мову ў выглядзе зомбі: відэа жорсткае, троху песімістычнае, але праўдзівае. Прапаную не быць песімістамі, як аўтары роліку, а паспрабаваць нашага замбака вылячыць. Дый не проста так, а вылячыць па-беларуску. Для гэтага сходзім на сайт Міністэрства аховы здароўя і пашукаем добрую лякарню, у якой з намі гатовы пагаварыць на беларускай мове. І што мы бачым, панове? Складваецца такое ўражанне, што ў медыцыне акапаліся выключна маскалі, бо размаўляць медустановы жадаюць выключна па-руску:

Усяго ў гэтым інфармацыйны-даведачным раздзеле размяшчаецца інфа пра паслугі 56 беларускіх медыцынскіх устаноў. 28 з іх пазначылі, на якой мове гатовы размаўляць з кліентамі:

Па-руску гатовы пагаварыць усе 28, дадаткова па-ангельску - 8, па-нямецку - 2 установы. І толькі адна 10-я гарадская клінічная бальніца разам рускай і ангельскай мовай пазначыла беларускую:

10-я гарадская клінічная бальніца гатова размаўляць з пацыентамі па-беларуску

Так што выбар у нашага беларускамоўнага зомбі невялікі... Ну а 10-й клінічнай і яе кіраўніцтву - рэспект!

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments