Банкамат “БПБ-Ашчадбанка”: тры памылкі на адной старонцы

Банкамат "БПБ-Ашчадбанка" на ст.м. "Акадэмія навук" не вельмі сябруе з беларускай мовай
Банкамат "БПБ-Ашчадбанка" на ст.м. "Акадэмія навук" не вельмі сябруе з беларускай мовай

Лёс склаўся так, што чамусьці ў нашай краіне банкаматы не вельмі сябруюць з беларускай мовай: то банкамат "Белінвестбанка" абы-што піша, а то сёння я знайшоў ажно тры памылкі на адной старонцы ў банкамаце "БПБ-Ашчадбанка" (на фота). Канечне, вельмі добра, што беларуская мова наогул прысутнічае ў банкаматах, але ж, паважаныя банкіры, калі нешта робіце - то старайцеся рабіць гэта якасна!

Ладна яшчэ "Мінсктранс" можа адзін прыпынак напісаць як "Вуліца Сухарэўская", а суседні - "Вуліца Сухараўская, 17". Але ім можна: няхай гэтай бюджэтнай арганізацыі грошай хопіць хаця б на арганізацыю руху аўтобусікаў. А вось камерцыйныя банкі маглі б і знайсці якога настаўніка беларускай мовы, заплаціць яму тысяч 200 за тое, каб ён тэкст вычытаў і памылкі выправіў. Ну не салідна, таварышы банкіры, на такіх дробязях эканоміць!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
ШОСлівы
2011-11-22 14:39:42
пагасціць-уябаць-чамадан-вакзал-уябаць-масква
Pavel Berasneu
2011-11-21 23:10:53
ну так неяк не гасцінна.. :)
былы_сасед
2011-11-21 18:46:45
Уябаць-чамадан-вакзал-Масква так лепей :)
Pavel Berasneu
2011-11-16 21:56:19
Чамадан-вакзал-Масква? :)
былы_сасед
2011-11-16 13:15:15
дык тож маскалікі!