Беларусь дагнала Шатландыю па цэнах

Цэны ў Беларусі і Шатландыі (ліпень 2011)
Цэны ў Беларусі і Шатландыі (ліпень 2011)

Мая сяброўка Эльвіра скінула некалькі цэннікаў з прадуктовай крамы ў Эдынбунгу (Шатландыя): 1 кілаграм бульбы каштуе там 1,5 фунта (гэта, наколькі я разумею, са зніжкай 50% па акцыі), 1 кілаграм бананаў - 68 пенсаў, 1,5 кілаграмы морквы - 75 пенсаў (ёсць яшчэ "экалагічна чыстая" морква па 1,15 фунта за 750 грам). Перавёў гэтыя цэны ў беларускія рублі (па курсе Нацбанка 8077,61 руб. за 1 фунт стэрлінгаў) і параўнаў з цэнамі ў сухараўскім "Гіпа" (гл. дыяграмку).

Як бачна, бульба ў нас усё-такі танней. А вось бананы і морква ў Беларусі даражэйшыя, чым у Шатландыі. Морква, праўда, у "Гіпа" ляжыць французкая. Хаця зараз і беларуская каштуе нямала: у "Алмі" знашоў айчынную моркву па 5210 рублёў.

Такім чынам Заходнюю Еўропу па цэнах мы дагналі. Засталося дагнаць па заробках. Цікава, ці змаглі б шатландцы выжыць за нашу зарплату ў 200-300 долараў?

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments