Беларуская мова — такая родная, але і такая цяжкая?

Гендырэктар "Камунаркі" Наталля Кот
Гендырэктар "Камунаркі" Наталля Кот

Цікава назіраць за тым, як чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў рэагуюць на пытанні, зададзеныя на прэс-канферэнцыях па-беларуску. Большасць ніяк не рэагуе і проста працягвае адказваць па-руску. Некаторыя просяць прабачэння, што не ўмеюць добра размаўляць па-беларуску, і далей расказваюць па-руску. Зусім рэдка (але бывае) чалавек пераходзіць на беларускую мову, каб адказаць на тваё пытанне. Ну і асобна стаяць людзі, якія пачынаюць нешта лапатаць на трасянцы, выдаючы гэта за беларускую мову. Вось, напрыклад, адказ генеральнага дырэктара СААТ "Камунарка" Наталлі Кот на пытанне, зададзенае па-беларуску (на сэнс прамовы можаце не звяртаць увагі, яна ўсё роўна вырваная з кантэксту):

Аўдыё кліп: Для прайгравання гэтага кліпа патрабуецца Adobe Flash Player (версіі 9 або вышэй). Спампаваць апошнюю версію тут.У Вас таксама павінен быць уключаны JavaScript у Вашым браўзары.

І расшыфроўка толькі першага сказа для тых, каму ляніва слухаць:

Будзем размаўляць на роднай мове. Гэтым самым я хацела бы сказаць тое, што сёння ў нас... ээ.. ёсць... эээ.. каля.. ээ... 15-ці такіх... эээ... правадных... эээ... значіт... эээ.. значіт-значіт... этіх самых... эээ... какбы прадпрыемстваў, якія нашу прадукцыю прадаюць оптам у нашай рэспубліцы....

Каб не падумалі, што ў чалавека нейкія дэфекты маўлення, даю для параўнання прамову па-руску (таксама вырвана з кантэксту, таму сэнс там не шукайце):

Аўдыё кліп: Для прайгравання гэтага кліпа патрабуецца Adobe Flash Player (версіі 9 або вышэй). Спампаваць апошнюю версію тут.У Вас таксама павінен быць уключаны JavaScript у Вашым браўзары.

Сумна гэта ўсё. Гэта ж трэба дакаціцца да такога, што людзі ў Беларусі не ўмеюць як след размаўляць па-беларуску. Я ўжо не кажу пра паўсядзённае выкарыстанне - гэта наогул за межамі фантастыкі.

Дарэчы, за ўвесь час час працы журналістам я толькі аднойчы сустрэў негатыўнае стаўленне да мовы: адна дырэктарка рэстарана (дарэчы, са славянскай кухняй!), якая да гэтага некалькі гадоў пражыла ў Італіі, з гонарам заявіла: "Я не понимаю, что вы мне говорите. Говорите по-русски". Звычайна ж суразмоўцы або ніяк не рэагуюць, або рэагуюць на беларускую мову станоўча. У крайніх выпадках - просяць прабачэння: маўляў, я ўсё разумею, але размаўляць не ўмею (звычайна гэта людзі, якія нарадзіліся ў Расіі і ўжо ў свядомым ўзросце патрапілі ў Беларусь).

P.S. Ну і калі ўжо загаварылі пра гендырэктара "Камунаркі", то не магу не падзяліцца фоткай яе арыгінальнага подпісу:

Подпіс Наталлі Кот
Подпіс Наталлі Кот

 

 

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
elka
2012-06-01 09:29:06
ох да... будем стараться... вот почитала ваш блог и вдохновилась!а то по-немецки и английски лучше говоришь нежели на своем родном языке. вот как тут не стыдиться!..
Pavel Berasneu
2012-06-01 08:25:17
Сорам - гэта добра, значыць яшчэ не ўсё страчана :) Сумна становіцца, калі некаторыя "беларусы" нават не разумеюць, на што ім гэтая беларуская мова, і, адпаведна, сумленне іх на гэты конт маўчыць...
elka
2012-06-01 08:19:14
действительно, Павел, вы подняли актуальную проблему! очень жаль, что вот так вот подают наши видные люди белорусский язык. такой некрасивый, неправильный... но меня даже больше печалит не директор Коммунарки, а что я и моя семья не владеем родным языком и испытываю стыд за тот школьный белорусский, который на самом деле лишь слабая версия русского, а не исконно-белорусского (((
Pavel Berasneu
2012-05-18 23:31:55
З песні слова не выкінеш.. )
я із дзярэўні
2012-05-18 17:40:02
"этіх самых"!! гэта пяць!!! :D
Pavel Berasneu
2012-05-18 15:28:14
Не, ну па-руску значна лепш!
Дмитрий
2012-05-18 15:26:23
Она и по-русски плохо разговаривает. И это её гениальное ЭЭЭЭ... везде.
веня
2012-05-20 20:06:08
эта хоть попыталась...
Pavel Berasneu
2012-05-20 21:01:15
Угу... І гэта сумна: калі паспрабаваў загаварыць па-беларуску - то ўжо ўчынак ого-го!