Беларускі маркетынг: тры мушкецёры ў закрытай зоне

Тры мушкецёры і псеўда-хаткі
Маркетынг па-беларуску: тры мушкецёры і псеўда-хаткі

На працягу нейкага часу назіраю над тым, як развіваецца кафэшка каля рэстарана "Родны кут" (к/з "Мінск") - нарэшце наглядзеўся і вырашыў падзяліцца фоткамі і думкамі. Спачатку пра маркетынг: здавалася б, добрая ідэя - каля рэстарана "Родны кут" на двары  паставіць нешта накшталт альтанак, стылізаваных пад вёску. Шашлычкі, гарэлачка, музончык, свежае паветра і гэтак далей - амаль сапраўдны родны куточак і рай беларускай стабільнасці. Але ж з нядаўняга часу гэтая кропка грамадскага харчавання пачала называцца... "Тры мушкецёры"! Таварыш галоўны маркетолаг, дазвольце спытаць: пры чым тут мушкецёры і Францыя?! Хіба вашыя хаткі падобныя на Версальскі палац?..

Ну і яшчэ два ўказальнікі, якія стаяць побач - першы нам у лепшых традыцыях паліцэйскай дзяржавы паказвае, як правільна абыйсці "закрытую зону".

"Абход закрытай зоны"
"Абход закрытай зоны"

А другі спрабуе давесці, што метро менавіта ў тым баку (калі так ісці, то сапраўды да метро даклыпаеш, але хутчэй да "Купалаўскай"). Пры чым я доўга спрабаваў знайсці граматычныя правілы, якімі кіраваліся аўтары тэксту ўказальніка, але гэта так і засталося для мяне загадкай...

"Абход на метро"
"Абход на метро"

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments