Беларускія чыноўнікі з народам

Зянон Ломаць у краме
Зянон Ломаць у краме

Ехалі з сябрамі на пасяджэнне Рэспубліканскага клубу дырэктароў. Спыніліся ля крамы ў Ракаве. Пакуль я выбіраў сабе кефірчык і аўсянае печыва, у краму зайшоў былы старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць. Таксама купіў сабе нешта (на жаль, позна яго заўважыў, таму не бачыў, чым харчуецца Зянон Кузьміч) і паехаў далей (дарэчы, на Форд Фокусе). Відаць, жыве недзе непадалёк.

Наогул, я нашых чыноўнікаў у апошні час сустракаю даволі часта. Некалькі тыдняў таму бачыў, як кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей заходзіў у ГУМ. Падняўся на другі паверх з цацкамі і доўга вывучаў вітрыны. Мо для Коленькі што-небудзь выбіраў?

Бачыў таксама і намесніка міністра інфармацыі Аляксанда Слабадчука, які ў "Мегатопе" спрабаваў сабе падабраць  туфлі. А вось дырэктар Дэпартаменту цэнавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін быў заўважаны ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" - хадзіў за нечым салодкім (ці то печывам, ці то цукеркамі) у час абедзеннага перапынку.

Беларускім чыноўнікам вельмі пашанцавала, што ў нас людзі ведаюць толькі аднаго прэзідэнта - гэта дае ім магчымасць свабодна перасоўвацца па краіне і не прыцягваць лішняй увагі. З аднаго боку, вельмі добра, што яны ходзяць разам з намі ў адны і тыя ж крамы, купляюць адны і тыя ж тавары за адны і тыя ж цэны. Але з іншага боку - чаму тады мы так хранова жывем, калі чыноўнікі разам з народам?

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Цыля
2011-07-22 17:13:00
У Макея, між іншым, маленькае дзіця, таму, відаць, ён і зайшоў выбраць ці наглядзець для яго цацку. Ііронія наконт Коленькі выглядае тут тупавата і недарэчна.
Pavel Berasneu
2011-07-22 22:06:35
Ну проста з гэтым Коленькай носяцца як з пісанай торбай, таму да слова і прыйшлося :) А пра асабістае жыццё Макея нічога не ведаю, таму сапраўды, магчыма і свайму дзіцёнку нешта выбіраў.