Брудныя рукі маркетолагаў дацягнуліся і да цукру!

Я ўжо скардзіўся на тое, што малако сталі разліваць у пакеты і бутэлькі па 0,9 л замест прывычнага нармальнага літра. А нядаўна зайшоў у краму і ўбачыў, што брудныя рукі маркетолагаў дацягнуліся і да цукру: з'явіўся брэнд "Сахарово", расфасаваны ў пакеты па 0,9 кг.

Цукар у пакетах па 0,9 кг

Як такое можа быць у краіне, дзе цукровая галіна манапольна прадстаўлена выключна дзяржаўнымі заводамі, а цэны на цукар да сёння знаходзяцца ў фокусе ўвагі Мінгандлю? Няўжо нехта з цукровых заводаў вырашыў пахуліганіць? Не, гэта "крэатыў" маркеторагаў "Еўраопту", бо цукар расфасаваны ў Гарадзеі па заказе ТАА "Еўрагандаль"!

І нехта ж павядзецца на больш нізкую цану, хаця, калі пералічыць ў роўную вагу, то будзе наадварот пераплата: (13 500 / 9) х 10 = 15 тысяч за кілаграм. А цукар у кілаграмовых пакетах каштуе 14 900... Так што будзе ўважлівыя: маркетолагі толькі і думаюць пра тое, як абдурыць спажыўцоў!

Цукар у нармальных пакетах па 1 кг

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments