Чаму сабекошт паездкі на метро 17 гадоў таму быў ніжэйшы, чым на аўтобусе?

Апошнім часам усё часцей сталі чутны заявы пра тое, што, маўляў, трэба кошт праезду ў Менскім метрапалітэне зрабіць вышэйшым, чым на астатнія віды грамадскага транспарту.  Быццам бы ў метро выдаткі большыя, дый і паездка там адбываецца з большым камфортам. Вось, напрыклад, БЕЛТА прыводзіць словы Валерыя Шкуратава, дырэктара ДУ "Сталічны транспарт і сувязь":

"В Москве и Санкт-Петербурге стоимость проезда в метро на 10-15% выше, чем на наземном транспорте. Это обусловлено затратами на перевозки ввиду дальности поездок и более комфортных условий. Поэтому рассматриваем вопрос повышения стоимости проезда в метро", - сказал Валерий Шкуратов.

Але цікавы факт - 17 гадоў таму Міхаіл Мясніковіч, які тады быў віцэ-прэм'ерам, расказваў карэспандэнту Белінфарма пра перспектывы будаўніцтва метро ў Менску. І мяне ў гэтым інтэрв'ю зацікавіў той момант, што ў 1995 годзе перавозка аднаго пасажыра ў метро была... ў 3,8 разы танней, чым на аўтобусе:

Мясніковіч: "Кошт перавозкі аднаго пасажыра метрапалітэнам цяпер у 3,8 раза ніжэй, чым аўтобусам" ("Звязда", 18 траўня 1995)
Мясніковіч: "Кошт перавозкі аднаго пасажыра метрапалітэнам цяпер у 3,8 раза ніжэй, чым аўтобусам" ("Звязда", 18 траўня 1995)

- Я маю статданыя і заключэнні спецыялістаў, якія сведчаць на карысць метро. Апрача экалагічных фактараў галоўнай прычынай прыярытэтнага раэвіцця электратранспарту цяпер з’яўляецца яго эканамічнасць у параўнанні з аўтобусным транспартам. Так, кошт перавозак аднаго пасажыра ў Мінску ў сакавіку гэтага года склаў на метро 1255 рублёў, аўтобусам — 4831, наземным электратранспартам — 3473 рублі. Вось і параўноўвайце...

Кошт перавозкі аднаго пасажыра метрапалітэнам цяпер у 3,8 раза ніжэй, чым аўтобусам. Менавіта з меркаванняў эканоміі ўрад удзяляе самую пільную ўвагу будаўніцтву новых ліній метрапалітэна, забяспечваючы тым самым выкананне праграмы неадкладных мераў па выхаду эканомікі рэспублікі з крызісу.

Шчыра кажучы, я не разумею, чаму з часам сабекошт праезду ў метро настолькі вырас, што абагнаў аўтобусы-тралейбусы. Ці мо гэта сабекошт паездак у аўтобусах стаў меншым? Дык няўжо МАЗы настолькі меней жаруць паліва за "Ікарусы", якія былі ў 90-х? Ну а калі ўся справа ўсё-такі ў метро, то што выклікала такі рост? Няўжо прычына ў адкрыцці новых станцый, з'яўленні дадатковых цягнікоў ды персаналу? Дык, па логіцы, за кошт большага маштабу наадварот выдаткі ў разліку на 1 паездку павінны зніжацца... Калі ж сапраўды з ростам метро расце і сабекошт перавозкі аднаго пасажыра, то што будзе, калі адкрыюць станцыі ў Малінаўцы і пабудуюць трэцюю лінію? Метро стане VIP-транспартам?...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments