Чаму шашлык каштуе танней за сардэлькі?

"Ежедневник" напісаў, што за пяць месяцаў 2013 года у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года продаж усіх відаў мяса вырас на 8,5%, а кілбас - скараціўся на 10,4%.

І вы ведаеце, я не здзіўлены: з такімі цэнамі на сасіскі і кілбаcы (я ўжо абураўся тут і тут) выгадней купляць прадукты з натуральнага мяса! Вось да прыкладу цэны з салігорскага гіпермаркета "Грын":

Цэны на мясныя прадукты ў салігорскім гіпермаркеце Green

Сардэлькі, вараная кілбаса, і побач - кураняты, філе пангасіўса ды крэветкі. І яшчэ старонка з цэнамі на шашлык і кіўбаскі са свініны:

Цэны на мяса ў салігорскім гіпермаркеце Green

Ну і як вы думаеце, што з гэтых мясных прадуктаў больш выгадна купляць?

Параўнанне цэн на мясныя прадукты ў "Грыне"

Навошта мне браць вараную кілбасу за 34,9 тыс., калі за тыя ж грошы я магу ўзяць крэветкі? А кураняты і філе пангасіўса наогул значна танней каштуюць - па 21 і 26 тысяч рублёў адпаведна!

Ці во які дураць возьме сардэлькі за 44,9 тыс., калі шашлык (!) каштуе на тры тысячы танней? А можна накінуць чатыры тясячы і ўзяць нармальныя кілбаскі "Хатнія", дзе, у адрозненне ад сардэлек, хоць мяса ёсць...

Карацей, не ведаю, што там сабе думаюць мясакамбінаты, але іх цэнавую палітыку я ніяк зразумець не магу.

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments