Чым кукуруза з Венгрыі лепшая за беларускую?

Латок з гарачай кукурузай з'явіўся ў супермаркеце "Віталюр" на Масюкоўшчыне. Я спачатку ўзрадаваўся: во, думаю, малайцы, прадпрымальнікі, беларускую курурузку вараць і прадаюць, выціскаюць з рынку нецывілізаваны гандаль бабулек! Аднак прыгледзеўся і разгубіўся: усё-такі я нічога не разумею ў лагістыцы і сельскай гаспадарцы:

Аказваецца, кукурузка прыехала з... Венгрыі! От і скажыце мне: а дзе наша, родная, беларуская кукурузка? Няўжо ў нас усё так дрэнна ў сельскай гаспадарцы, што не ананасы, а кукурузу больш выгадна з Венгрыі прыперці, чым з якой-небудзь Брэсцкай вобласці?..

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Анна Ш.
2013-11-28 01:48:40
а што, ў лістападзе недзе на Беларусі яшчэ спее кукурузка? не ведаю, канешне, як з гэтым у Венгрыі зараз, але гэта першае, пра што думаеш, чытаючы пра твае абурэнне.
Pavel Berasneu
2013-11-28 18:50:05
Гэты латок з'явіўся шчэ ў жніўні-верасні, калі для кукурузкі быў самы час. Проста я зафоткаў толькі зараз. І Венгрыя ж не ў тропіках, але там жа кукурузу неяк захоўваць умеюць....