Дранікі з бананаў — 930 рублёў за штуку

У сённяшняй сітуацыя, калі кошты эквадорскіх бананаў і беларускай бульбы імкліва збліжаюцца, трэба шукаць альтэрнатыўныя і нестандартныя шляхі. У прыватнасці, мне падумалася: а што калі замяніць бульбу бананамі? Такім чынам і атрымаліся дранікі з бананаў, хаця, шчыра кажучы, хутчэй за ўсё гэтую страву больш правільна будзе назваць блінамі з бананаў. Але так гучыць не вельмі пафасна :)

Што нам трэба для дранікаў з бананаў:
Дранікі з бананаў: інгрэдыенты
Дранікі з бананаў: інгрэдыенты
  • Бабнаны - 3 штукі
  • Яйкі - 3 штукі
  • Малако - 300 мл
  • Мука - 5 сталовых лыжак
  • Цукар - 2 сталовых лыжкі
  • Карыца
  • Ванілін
Тэхналогія:

Бананы рэжам у місачку і таўчэм. У іншай пасудзене замешваем яйкі, муку, малако цукар і г.д. - карацей, усё як у блінах. Потым кашыцу з бананаў закідваем у другую пасудзіну і зноў перамешваем. А потым на патэльню - і смажыць. Вуаля!

Фотаспаваздача з працэсу:
Дранікі з бананаў: рэжам бананы
Наразаем дробненька бананы...
Дранікі з бананаў: таўчэм бананы
Таўчэм бананы ў місачцы...
Дранікі з бананаў: замешваем цеста як на бліны
У асобнай пасудзіне замешваем цеста...
Дранікі з бананаў: першы дранік ужо на патэльні
Змешваем усё разам і смажым на патэльні...
Дранікі з бананаў: працэс завершаны
Ну усё, смачна есці! ;)
Дранікі з бананаў: цэтлік з крамы
Цэтлік з крамы для статыстыкі

У выніку з заяўленай вышэй колькасці прадуктаў у нас атрымалася 8 блінцоў. Калі падлічыць іх сабекошт, то атрымліваецца каля 7450 рублёў за 8 штук. Або па 930 рублёў за адзін блін дранік.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Ілья
2011-07-19 21:35:42
І як? Смачна?
Pavel Berasneu
2011-07-19 21:39:54
Нармальна. Салодкія :)
Ілья
2011-07-19 21:41:15
Ну тады, калі ў бліжэйшы час будзе новы пост, тады зраблю.
Наста
2011-08-15 11:48:18
А без малака мона?
Pavel Berasneu
2011-08-15 22:18:11
ммм... не ведаю)
Oleg
2014-06-09 10:57:41
Дякую. Треба спробувати)