Дубінкі: як трэба шанаваць памяць і захоўваць гісторыю
|У цудоўнае месца я патрапіў нядаўна дзякуючы
Карацей, калі ў Вільню вы з большага паглядзелі і ў Трокі паспелі зганяць, то кіруйцеся ў Дубінкі. Па-першае, там проста суперская прырода - гара-востраў з паркам, возера Асвея, драўляны мост… А, па-другое, там наша гісторыя!
Кароткі лікбез (поўную версію
Дык вось, на жаль, зараз замка і касцёла там няма - захаваліся толькі рэшткі.
Але ёсць дзве акалічнасці, якія мяне ўразілі і якімі хочацца падзяліцца.
Першая. Пры археалагічных раскопках у сутарэннях касцёла (рэфарматарскай царквы) было знойдзена пахаванне 8 чалавек. І што вы думаеце: гісторыкі замарочыліся і праз некалькі гадоў такі высветлілі, што тут былі пахаваны канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны і яго жонка Альжбэта з уплывовага польскага роду Шыдлавецкіх; канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, яго жонка Алена і сын Мікалай Радзівіл, Мікалай Радзівіл - унук Мікалая Радзвіла Рудога, Януш Радзівіл. І ў верасні 2009 года рэшткі былі ўрачыста (!) перахаваныя ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага збора. Зацаніце фотку:

І другая. Над руінамі замку быў пабудаваны невялічкі музей - ціпа нашага Бярэсця, але меншага маштабу. І ведаеце - гэта крута! Выдаткаў на будаўніцтва, як мне падаецца, мінімум (хацеў знайсці, колькі каштавала будаўніцтва, ды нешта не нагуглілася), але затое рэшткі замка ўжо далей разбурацца не будуць:
Дык да чаго гэта я ўсё пішу: хочацца нарэшце дажыць да тых часоў, калі наша гісторыя будзе шанавацца гэтак жа сама і на нашай сённяшняй тэрыторыі…