Дырэктар МАЗа прагаварыўся пра ўзгадненне цэнаў з КАМАЗам

Аляксандр Бароўскі: "Мы цэны ўзгадняем"
Аляксандр Бароўскі: "Мы цэны ўзгадняем"


Генеральны дырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі
трохі загаварыўся на нядаўняй прэс-канферэнцыі і фактычна прагаварыўся, што ў МАЗа і КАМАЗа існуюць нейкія дамоўленасці наконт продажаў.

- У нас вельмі добрыя адносіны, мы цэны ўзгадняем раз у год каб на рынку быць, не заваяваць рынкі...

Але малайца намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксей Тутубалін - адразу зрэагаваў і паправіў свайго шэфа:

- Мы не ўзгадняем... Гэта незаконна.

Аўдыё кліп: Для прайгравання гэтага кліпа патрабуецца Adobe Flash Player (версіі 9 або вышэй). Спампаваць апошнюю версію тут.У Вас таксама павінен быць уключаны JavaScript у Вашым браўзары.

Цікава, ці будзе рэакцыя з боку Федэральнай антыманапольнай службы Расіі або гэтая інфармацыя іх абмінула?



Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments