Эканамічная сітуацыя ў Беларусі прымушае служанак скідваць цэны на паслугі і… маладзець!

Мо месяц таму ў газеце "Блізкія навіны" заўважыў цікавую абвестку:

Аб'яўка ў сакавіку - 50 баксаў у дзень
Аб'яўка ў сакавіку - 50 баксаў у дзень

Нейкая жанчына прапаноўвае сваю дапамогу па хатніх справах за 50 баксаў у дзень + пражыванне яе з сынам у асобным пакойчыку. Цікавая прапанова, праўда? Жанчына хоча атрымліваць 1-1,5 тысячы баксаў за месяц (у залежнасці ад колькасці працоўных дзён: калі з выхаднымі, то 1000, калі без выхадных - то 1500) ды яшчэ і пажыць на халяву ў тваёй кватэры, ці, хутчэй за ўсё, катэджы.

Але, відаць, попыту на такія паслугі няма, бо ў апошнім выпуску газеты кандыдатка ў служанкі знізіла цэны на свае паслугі:

Аб'яўка ў красавіку - 20 баксаў у дзень
Аб'яўка ў красавіку - 20 баксаў у дзень

Зараз яна ўжо гатовая працаваць за "няшчасныя" 20 долараў (400-600 баксаў за месяц). Праўда, жанчына яшчэ не губляе надзею на павышэнне цаны - таму, відаць, і напісала "ад 20 у.а.". Ну і трэба заўважыць, што аўтар аб'яўкі памаладзела: за месяц скінула два гады - з 40 да 38. Вось якія цуды робяць рыначныя адносіны! :)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments