Гадзіннік ад Лукашэнкі прадаецца за 350 баксаў

Ну ўсё, дажыліся: беларусы пачынаюць распрадаваць падарункі ад прэзідэнта:

Прадаецца гадзіннік жаночы ад Аляксандра Лукашэнкі за 350 баксаў
Прадаецца гадзіннік жаночы ад Аляксандра Лукашэнкі за 350 баксаў

У апісанні пазначана, што гадзіннік новы, жаночы, падараваны асабіста Лукашэнкай. На зваротным баку гадзінніка надпіс "От Президента Республики Беларусь А.Г. Лукашенко". У камплекце ідзе скрынка з шыльдачкай "прэзідэнт" і дзяржаўным гербам, а таксама  візітоўка Лукашэнкі. Увесь камплект аддаецца ўсяго за 350 долараў. І прыпіска (відаць, для ўласнай бяспекі) - "знаходжуся ў Кіеве".

Па фота бачна, што гадзіннік фірмы "Луч":

Фоткі гадзінніка ад Лукашэнкі
Фоткі гадзінніка ад Лукашэнкі

Ну што, ёсць ахвотныя купіць? :) Дызайн, праўда, адстойны, але ж затое ад прэзідэнта!

Дарэчы, такі ж гадзіннік (праўда ўжо без скрынкі, надпісу і візітоўкі) можна набыць ў краме за 52 долары (446  тысяч рублёў):

Такі ж гадзіннік з серыі "Рэтра" на сайце "Луча"
Такі ж гадзіннік з серыі "Рэтра" на сайце "Луча"

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments