Галасуй рублём!

Долараў ЗША на продаж няма!
Долараў ЗША на продаж няма!

Учора пайшоў і нарэшце прагаласаваў. Прагаласаваў рублём - памяняў беларускія зайчыкі на долары. Ну а што - калі галасаванне бюлетэнямі на дапамагае, то трэба галасаваць купюрамі.

Пры чым удзел у галасаванні прыняў не адзін я - перада мной нейкі дзяцька купляў 3 тысячы долараў і выграб усё грошы з касы. Прыйшлося ісці ў іншую. А там касіркі сядзелі і абмяркоўвалі ажыятаж на валюту: "Вой-вой, як народ валіць! Купляюць і купляюць. Ну а што, у мінулы раз таксама казалі, што ніякай дэвальвацыі не будзе, а яна была...".

Дарэчы, я як у ваду глядзеў - сёння Інтэрфакс напісаў, што "Нацыянальны банк Беларусі накіраваў у камерцыйныя банкі ліст, у якім паведамляецца, што продаж Нацбанкам валюты для камерцыйных банкаў спыпены".  Відаць, вырашылі закрыць галасаванне.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments