Хата з краю: як мы фарбавалі каркасны дом (запіс #7)

Ох, нарэшце рукі дабраліся да блога — цэлы сезон нічога не пісаў, бо кожныя выхадныя і многія вечары знаходзіўся на свежым паветры: фарбаваў, пілаваў, скручваў, капаў... і што толькі не рабіў! Можна сказаць, за сезон засвоіў некалькі будаўнічых спецыяльнасцяў. Нават часам падумваю пра тое, а ці не кінуць журналістыку ды падацца ў будаўнікі? :) Можа ёсць жадаючыя замуціць брыгаду? :)

Пачну з галоўнага: у хату мы яшчэ не пераехалі. Засталіся два важныя крокі: ацяпленне (вось-вось будзе гатова!) і вада (калі ведаеце добрыя буравыя канторы — пішыце!). Але з'явілася трохі вольнага часу і таму пачынаю нарэшце расказваць пра тое, што мы нарабілі на хаце за сезон вясны-лета-восені 2016. Сённяшні пост — пра фарбы.

post-7-02

У папярэднім запісе расказваецца пра тое, як у кастрычніку 2015 года нам "Зодчий" аддаў ключыкі ад хаты. Часу да зімы заставалася вельмі мала, таму мы хацелі дом апрацаваць хаця б звонку. Пайшлі ў краму і выбралі самае дарагое —  вось такую прапітку ад Tikkurila:

post-7-35

І не пашкадавалі: кладзецца вельмі добра, усю зіму дом пастаяў толькі з гэтай прапіткай і з ім нічога не здарылася. Толькі ў некаторых месцах, дзе прапітка не патрапіла, вылезла цвіль (яна потым зашліфавалася па вясне):

post-7-05

Таксама перад зімой я залез пад дом і апрацаваў ніжнюю частку:

post-7-03

post-7-04

Больш зрабіць не паспелі, бо стала холадна і мокра, а ў такіх умовах вытворцы фарбаваць не рэкамендуюць.

Ужо па вясне мы яшчэ раз прайшліся па фасадах Цікурылаўскай прапіткай, а потым нанеслі ў адзін слой вось такую фарбу, закалераваную ў бэжавы колер (з захаваннем структуры дрэва):

post-7-24

post-7-23

Фарба таксама спадабалася: лёгка фарбуецца, расход малы. Толькі варта не забываць перамешваць яе перад афарбоўкай, а то ў нас адзін з фасадаў атрымаўся трохі бледнаваты.

post-7-34

Патрэбна яшчэ адзін слой нанесці, але часу і сіл не хапіла: зробім гэта ўжо па вясне 2017 года. Ну а пакуль хата выглядае таким чынам:

post-7-38

post-7-33

post-7-27

post-7-25

post-7-26

post-7-45

Ліштву пафарбавалі ў белы колер, а самі ваконныя рамы — празрыстым лакам:

post-7-22

Белую фарбу набылі адмыслова для вокан, ды не абы-якую, а Alpina. Не спадабалася: вельмі густая, цяжка фарбуецца, дый і першы слой атрымліваецца нейкім празрыстым.

post-7-39

Таму часткова была выкарыстана звычайная масляная фарба MAV. Лак для рам прымяняўся розны: алкідны BRAVO (доўга сохне і дрэнна пахне), SPLENDOR (трохі густаваты, але ў цэлым добры), а таксама "ТЕКС" для падлогі (самы прыемны пры нанясенні, але ж не для вокнаў, таму невядома, колькі пратрымаецца).

post-7-12

post-7-31

post-7-21

Інтэр'еры хаты

Большасць сцен і столь задумалі зрабіць белымі, але каб захоўвалася структура дрэва. Каб ведалі, што гэта не проста, то проста ў белы непразрысты закаталі б. Спачатку ўзялі вось такую фарбу — Eurotex:

post-7-37

Аказалася занадта празрыстай. Пайшлі выбіраць іншую — знайшлі "Акватекс":

post-7-40

Пафарбавалі ўсю хату — усё адно трошкі жаўцізна сцен прабіваецца. Нанеслі другі слой — не дамагло! Месцамі сцены ба "пажоўклыя"... Пайшлі зноў у краму, узялі во такі Condor:

post-7-14

Нанеслі трэці слой, і толькі цяпер выгляд сценаў больш-менш жонцы спадабаўся.

post-7-43

Паколькі на Кардоры напісана, што ён адштурхоўвае пырскі вады, то ім пафарбавалі і ванную:

post-7-15

У кожным пакоі адна са сцен пафарбавана ў шэры колер (таксама са структурай дрэва). Тут пашанцавала — падабралі фарбу з першай спробы:

post-7-06

Закалеравалі Pinotex Interior у колер "марской галькі" (злева пасярэдзіне):

post-7-11

post-7-08

Атрымалася вось так:

post-7-10

post-7-44

Гэтым жа колерам пафарбавалі і лесвіцу на другі паверх:

post-7-01

Вось так было:

post-7-07

А так стала. Праўда, лепш?

post-7-42

Дверы пакінулі натуральнага колеру (пакрылі лакам).

Дарэчы, хацелі закалераваць Pinotex Interior у белы і пафарбаваць ім усе сцены (гэта было яшчэ да "Акватэкса"). Але ён атрымаўся занадта празрысты: калі заходзіш у такі пакой, то сцены плывуць як у тумане.

Цяпер пра падлогу. Спачатку была задумка зрабіць яе шэранькай (таксама са структурай дрэва). Закалеравалі Tikkurila:

post-7-41

Фарба зусім не спадабалася, хоць і каштуе нямала: структуры не бачна, кладзецца абы як. Сярод другіх вытворцаў прыемных шэрых колераў не знайшлі. Спрабавалі нейкія дзіўныя марылкі, але ўсё не тое:

post-7-36

Таму канцэпцыя змянілася — вырашылі зрабіць падлогу чыста белай! Але аказваецца, знайсці белую фарбу для падлогі проста нерэальна: ёсць толькі супердарагая Цікурыла (240 рублёў за 9 літраў) і... ўсё! Астатнія фарбы толькі карычневыя, жоўтыя... Таму вырашылі ўскладніць сабе жыццё: спачатку нанеслі ў два слоі белую масляную фарбу MAV, а зверху — два слоі лака.

post-7-18

post-7-29

З лакам таксама не ўсё проста. Спачатку паспрабавалі BRAVO — хоць на этыкетцы напісана, што ён празрысты, але на белай фарбе ён жаўтаваты. Як быццам хто насікаў на падлогу:

post-7-16

І пры гэтым мы ўжо набылі два вядры гэтага лака. Добра, што не паспелі іх адкрыць — тэсцілі з малой баначкі. Таму вёдры абмянялі ў краме назад на грошы.

Паспрабавалі "Текс" — таксама жаўціць. Ім пакрылі лесвіцу — на шэрым гэтага не заўважна. Празрыстым аказаўся толькі VGT:

post-7-19

Адзін толькі касяк у нас выйшаў: паленаваліся падшліфоўваць падлогу пасля кожнага слою. Таму прыйдзецца яшчэ падчысціць і чым-небудзь зверху пакрыць.

Карацей, у выніку ў нас інтэр'ерчык атрымаўся нейкі такі:

post-7-28

Шэрая сцяна на кухні пафарбавана звычайнай маслянай фарбай MAV, вось такой:

post-7-20

На ўсе гэтыя афарбовачныя справы (звонку і ўнутры — на фарбы, пэнзлікі, валікі і г.д.) мы патрацілі больш за 700 долараў. Добра, што хоць закупаліся часткамі, дык грошы ўцякалі псіхалагічна лягчэй :)

А цяпер парады, якія можна даць зыходзячы з нашага вопыту:

1. Спачатку купляйце самую маленькую баначку фарбы і тэсціце — або ў нейкім пакоі (у нас усё выпрабоўвалася на маім кабінеціку), або проста на дошках. І толькі калі ўсё падабаецца, купляйце 9-10 літровыя вёдры.

2. Кансультанты ў розных крамах могуць казаць цалкам супярэчлівыя рэчы пра адну і тую ж фарбу. Выхад адзін — тэсціць самому.

3. Не верце разлікам кансультантаў наконт патрэбнага аб'ёму фарбы. Паверхня бывае розная, таму лепш яшчэ раз прагуляцца ў краму і трохі дакупіць фарбы, чым у вас застанецца лішнія 9 літраў.

4. Выбар колераў не такі і вялікі. Гэта толькі на першы погляд, калі заходзіш у аддзел з фарбамі, вочы разбягаюцца. А потым аказваецца, што палова не падыходзіць, яшчэ частка — неэкалагічныя, некаторыя — дарагія, а ў тых, што больш-менш, няма патрэбных вам колераў.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments