Хата з краю: як нам збіралі каркасны дом (запіс #6)

Калі б я будаваў хату сваімі рукамі, то гэты посцік мог бы расцягнуцца на 100 серый будаўнічай Санта-Барбары. Але паколькі каркасны дом быў замоўлены ў канторы, то я не буду цягнуць коцЫка за хвост і ўвесь працэс апішу ў адным запісе.

Пасля таго, як была падпісана дамова на будаўніцтва з “Зодчим”, і я ў банку заплаціў 50% ад агульнага кошту дома (у беларускіх грошах – цэлы заплечнік купюр! Адчуваў сябе героем баевікоў, калі пераходзіў з аднаго банку ў другі), мне прызначылі дату, калі будкамплект дома разам з будаўнікамі прыедзе на ўчастак.

Кіроўца на фуры аказаўся вельмі рэзкім – заруліў прама да ўчастка па нашым бездарожжы.

Дамакамплект прыехаў на фуры

Цікавая гісторыя была з маніпулятарам – мужык прыехаў і заявіў будаўнікам: вашая кантора не разлічылася за папярэднія разгрузкі, таму мне начальства сказала не пачынаць працаваць, пакуль не аплаціце. Дзякуй Богу, мяне гэтая спрэчка гаспадарчых суб’ектаў цікавіла мала: яны там паміж сабой ператэлефаноўваліся, звяралі банкаўскія пераводы, але неўзабаве прыступілі да разгрузкі.

Разгрузка дома

Цяжка паверыць, што вось гэтая кіпа дошак – мой будучы дом!

Будучы дом

Будаўнікам пасля падвезлі яшчэ дошкі, з якіх яны сабе змайстравалі будан. І пасяліліся на нашым участку на ўвесь тэрмін будаўніцтва. Мне іх было трошкі шкада - у лесе, без электрычнасці, вады, прыбіральні... Як рабінзоны :)

Вялікі плюс таго, што ты не сам наймаеш брыгаду, а замаўляеш дом "пад ключ" у фірмы - адсутнічае патрэба вырашаць нейкія гаспадарчыя пытанні. У будаўнікоў зламаўся генератар, не хапае чагосьці з будматэрыялаў - гэта праблемы канторы, а не твае. Усё гэта яны вырашаюць паміж сабой, а ты, як заказчык, прыязжаеш і аглядаеш аб'ект на любых этапах. І задаеш розныя правакацыйныя пытанні: а чаму тут так, а чаму там вось гэтак?

Дарэчы, будаўнікі аказаліся прыемнымі і вясёлымі: травілі розныя байкі і супакойвалі маю жонку, што каркасны дом - гэта нармальна, і нам яго хопіць да канца жыцця.

І нават малявалі такія партрэты на дошках (артэфакт знойдзены пры разборцы будаўнічага смецця):

post6_34

Пасля таго, яка дамакамплект быў выгружаны на ўчастку, я аплаціў у банку яшчэ 25% ад агульнага кошту дамовы. Падчас будаўніцтва ніякіх дадатковых выплат рабіць не прыйшлося. Толькі падвёз будаўнікам пітной вады ў 6-літровых бутэльках і дзяркач. Як ехаў з горада, то яны часам заказвалі нешта з прадуктаў, але грошы за іх вярталі.

Адзінае - давёз некалькі рулонаў уцяпляльніка і параізаляцыі. Проста я забыўся пра напаўненне ўнутраных сцен на этапе фарміравання камплектацыі, таму дамовіліся напрамую з будаўнікамі: я ім падвожу ўцяпляльнік, а яны яго закладваюць за невялікую дадатковую аплату.

На участак я прыязжаў амаль кожны дзень, каб на свае вочы бачыць, як расце дом. І некаторыя этапы фатаграфаваў.

post6_04

Працэс закручвання паляў я прапусціў, бо адсутнічаў у Менску. А была праблемка - паколькі рэльеф не роўны, то не хапала даўжыні самай вялікай палі. У выніку будаўнікі наварылі кавалак трубы - бачыце, самая левая (каля лесвіцы):

post6_05

А з гэтага боку зямля падыходзіць да дома бліжэй за ўсё - недзе каля паўметра:

post6_06

Над хатай лунае "Вясёлы Роджэр"- я ж казаў, што будаўнікі патрапілі з гумарком :)

post6_07

А гэта мы малявалі, дзе хочам бачыць разеткі і выключальнікі:

post6_08

Пра праводку напішу асобны пост, калі буду збіраць шчыток і прыкручваць разеткі і выключальнікі. Пакуль толькі магу сказаць, што схемы мне так і не пакінулі (хаця электрык абяцаў скінуць яе на мыла). Хацелі здаць дом без злучэння правадоў у размеркавальных каробках, але я своечасова гэта заўважыў. І, па-мойму, у адным месцы правады так і засталіся не скручанымі :(

Далей проста фотачкі з будаўніцтва:

post6_09

post6_10

post6_11

post6_12

post6_13

post6_14

post6_15

post6_16

post6_17

post6_18

post6_19

post6_20

post6_21

post6_22

post6_23

post6_24

Ну вось і атрымалася такая хатка ў выніку:

post6_25

І трошкі фатаздымкаў інтэр'ераў. Гэта на другім паверсе, дзверы ў спальню і дзіцячы пакой:

post6_26

Дзіцячы пакой:

post6_27

Спальня:

post6_28

Спальня, трохі іншы ракурс:

post6_29

Першы паверх. Злева - кухня. Справа - дзверы ў прыбіральню і кавалак лесвіцы:

post6_30

Таксама першы паверх: дзверы ў кабінецік жонкі, дзверы на будучую тэрасу, злева - месца пад будучы камін:

post6_31

А гэта смецце перад домам, якое засталося ад будаўнікоў. Два дні яго перабіралі пасля іх ад'езду - знайшлі многа яшчэ прыдатных дошак, з якіх я потым змайстраваў прыбіральню на двары (пра гэта напішу калі-небудзь асобны посцік):

post6_32

Ну а гэта першы жыхар нашага дома :)

post6_33

Што магу сказаць у выніку. Дом сапраўды пабудавалі з той кіпы дошак, якая была ў пачатку паста. На гэта спатрэбілася прыкладна 1,5 месяцы: пачалі ў 10-х чыслах верасня, скончылі ў канцы кастрычніка. Маглі б і хутчэй, але то ў іх былі нейкія праблемы з лагістыкай і падвозам дадатковых будматэрыялаў, то частка будаўнікоў з'ехала - відаць, з-за нейкага канфлікту, я ў падрабязнасці не ўдаваўся. Таму апошнія працы ўжо дараблівалі часткова другія будаўнікі. Дарэчы, можна заўважыць, што першы паверх зроблены больш акуратна, а другі - ужо не вельмі. Ці то ім надакучыла сядзець у лесе і пачалі спяшацца, ці то паўплываў канфлікт.

Пры прыёмцы дома знайшоў некалькі дробных касякоў, якія будаўнікі аператыўна выправілі. Пасля падпісаў акт і аплаціў у банку апошнія 25%.

І было дзве праблемы, якія выпраўляліся ўжо пасля прыёмкі дома. Па-першае, уваходныя жалезныя дзверы трохі крыва былі пастаўлены (яшчэ на заводзе, дзе іх рабілі). Але трошкі шліфанулі - і стала ўсё нармальна.

Пра другую праблему я пісаў у канцы пазамінулага паста - як пачалі працякаць вокны. Яе вырашэнне расцягнулася на паўгады - з лістапада 2015 да траўня 2016 года. Але вось нарэшце патрэбная дэталька знайшлася (дый і кіраўніцтва "Зодчага" пра праблемку ў інтэрнэціке пачытала), і вакно цяпер не цячэ. Дзякуй майстру Адаму, які ўвесь гэты час прымаў праблему блізка да сэрца і ўсё-такі змог здабыць патрэбную дэтальку :)

За зіму з домам нічога не здарылася - стаіць як і стаяў. Але вопыту пражывання ў ім няма. Спадзяюся, што хутка падвядзем камунікацыі (як раз пра гэтую мой боль, напэўна, і будзе наступны пост), мы туды перабярэмся і зможам ацаніць каркаснік у рэальных умовах.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Хата з краю: як мы фабавалі каркасны дом (запіс #7) | Павел Бераснеў
2016-12-02 00:07:51
[…] папярэднім пасце расказваецца пра тое, што ў кастрычніку 2015 года нам […]