Хто б навучыў банкамат “Белінвестбанка” правільна размаўляць па-беларуску?

Падыйшоў да банкамата пакласці грошы на тэлефон, выбраў, як звычайна, беларускую мову і... ахрэнеў. Нехта з нас у школцы беларускую мову дрэнна вучыў - ці то я, ці то банкамат. Глядзіце самі:

"Пацвярдзіць?" - пытае ў мяне банкамат "Белінвестбанку"
"Пацвярдзіць?" - пытае ў мяне банкамат "Белінвестбанку"

Або "Прадоужыць"?
Або "Прадоужыць"?
Ці мо выйсці ў "галоунае мяню"?
Ці мо выйсці ў "Галоунае мяню"?
Ну а скончылася ўсё загадкавым "Пачакадрук..."
Ну а скончылася ўсё загадкавым "Пачакадрук..."

Я раней думаў, што праграмнае забеспячэнне ва ўсіх банкамах аднолькае, але гэты аказаўся нейкім непісьменным выключэннем: 1) пацвярдзіць; 2) прадоужыць; 3) галоунае мяню (пра "Пачакдрук" я ўжо маўчу). Буду пісаць на сайт "Белінвестбанка" - хай купяць банкамату лемантар.

P.S. Калі каму цікава, то непісьменны банкамат жыве ў Светлагорску каля крамы "Алмі" (м-н "Кастрычніцкі", 33).

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Pavel Berasneu
2011-11-07 21:49:23
+1
Банкамат «БПБ-Ашчадбанка»: тры памылкі на адной старонцы « Павел Бераснеў
2011-11-16 10:46:31
[...] банкаматы не вельмі сябруюць з беларускай мовай: то банкамат "Белінвестбанка" абы-што піша, а то сёння я знайшоў ажно тры памылкі на [...]
Алесь
2011-11-07 21:10:14
Лепей банкамат з памылкамі на роднай мове, чым толькі з правільнай расейскай