Хто з’яўляецца заказчыкам СМС-спама пра выбары?

Перад выбарамі мне, як і ўсёй краіне, прыйшлі СМСкі з заклікам схадзіць прагаласаваць і жартам пра тое, што мой голас "вельмі важны". Спачатку 20 сакавіка спам прыйшоў на МТСаўскую сімку, а на наступны дзень - на Вэлкомаўскую.

Я спытаў у мабільных аператараў, чаму яны вырашылі нагадаць мне пра выбары. Версіі ў іх не супалі :)

Вось што адказалі ў МТС:

Добрый день!

Уважаемый клиент, благодарим Вас за обращение в Контактный центр СООО "Мобильные ТелеСистемы".

Данная рассылка осуществлялась по указанию Министерства связи и информатизации Республики Беларусь с целью информирования граждан Республики Беларусь о проведении выборов.

--

С  уважением,

Управление по абонентскому обслуживанию

СООО "Мобильные ТелеСистемы"

Данная информация не является официальным документом, предоставляется сотрудниками СООО "Мобильные ТелеСистемы" в оперативном режиме.

Вось, дарэчы, расшыфроўка з майго рахунка на МТСе - можна паглядзець, з якога нумара адпраўлена СМСка:

 У Velcom'е спаслаліся адразу на ЦВК:

Добрай ран?цы, Павел!
Дзякуй Вам за зварот.
Прапануем адказ на Ваш запыт:
?н?цыятар рассылк? - Центризбирком.Прос?м прабачэння за даста?леную нязручнасць.
Кал? Вы маеце на ?вазе п?сьмовы адказ, то п?сьмовыя адказы даюцца на п?сьмовыя звароты.
Усяго найлепшага!
Ваш velcom

Чамусьці адны і другія падкрэслілі, што гэта не афіцыйны адказ (заканадаўства аб электронных зваротах не чыталі ці што?) , а мне так хацелася атрымаць інфу на гербавай паперы :(

Можа не палянюся, і наведаюся да іх у офісы з пісьмовымі зваротамі. Бо вельмі цікава, хто ж усё-такі быў ініцыятарам гэтага спаму, хто за яго плаціў (ці аператары ў рамках спонсарскай дапамогі гэтым займаліся?) і, галоўнае, ці будзе пашырацца практыка такога інфармавання. А то сёння ЦВК спам-СМСкі рассылае, а заўтра мы будзем атрымліваць паведамленні ад Мінпрамысловасці з заклікам разгрузіць склады, ад Мінгандлю з лозунгам купляць беларускае і ад Нацбанку з патрабаваннем здаваць долары ў абменнікі.

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Анна Ш.
2014-03-25 13:13:18
буду чакаць працягу, калі насамрэч не палянушеся - надзвычай цікава!