Калі пачнецца новая рэстаўрацыя Нясвіжскага палацу?

Заехалі нядаўна з жонкай папіць кавы ў Нясвіжскі палац (калі хто не ведае, у палацы ёсць кавярня з прыстойным інтэр'ерам, добрым выглядам з вакна і адэкватнымі цэнамі - глясэ каштуе Br 35.000). І што я вам скажу - некаторыя элементы палацавага комплексу ўжо можна пачынаць зноў рэстаўраваць. Напрыклад, цэгла на валу часткова абвалілася, і як на зло прама насупраць уваходу:

Цікава было б даведацца, якога заводу выкарыстоўвалася цэгла - яе ж страшна браць на будаўніцтва дома! Нагугліць такію інфу не змог, знайшоў только фота БелаПАН з працэсу будаўніцтва:

Фота БелаПАН

А вось і мост на цэнтральным уваходзе. Я лічу, што можна пачынаць тынкаваць нанава:

Дату на шыльдачцы пра рэнавацыю можна замяніць на які-небудзь 1910 год - тады ў наведвальнікаў не будзе ўзнікаць пытанняў, чаму за 5 гадоў палац пачынае развальвацца.

Ну і бонусам фота маіх любімых інтэр'ерных элементаў палаца. "Старажытныя" дзверы з даводчыкам:

І не менш "старажытная" батарэя ў адзіным ансамблі з пажарным кранам:

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments