Камунальныя службы пагражаюць абмежаваннем выязду за мяжу ў сезон адпачынкаў

Люблю я аб'явы ад камунальных службаў. Гэтыя рабяткі нават у трох сказах умудраюцца што-небудзь смарозіць. Ну а сёння з паштовай скрыні дастаў чарговы шэдэўр - інфармацыйны ліст "Сыйдзі ў адпачынак без даўгоў":

Камунальныя службы пужаюць жыльцоў санкцыямі

Я адчуў сябе партызанам, які засеў у лесе. А ЖЭСаўцы - як немцы: з самалётаў раскідваць улёткі: маўляў, здавайся, сволач, плаці камуналку!

Пералічваць і каментаваць усе жахі, якімі камунальныя службы хочуць запалохаць людзей, не буду - і так ўсё бачна на фота. Дадам толькі, што запазычанасці па "камуналцы" не маю, а значыць, такія лісты шчасця закідваюцца ўсім уласнікам кватэр без разбору. Таму, паважаная адміністрацыя РДЦ, хачу вам заявіць: вы ахрэнелі! Сядзьце як-небудзь усе разам - з выканкамам, ЖРЭА, пракуратурай  і падумайце: хто для каго існуе - жыхары для камунальных службаў ці камунальныя службы для жыхароў.

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments