Карта Беларусі: варыянт Брэсцкага электралямпавага заводу

Брэсцкі электралямпавы завод
Калі не прыглядацца - звычайная упакоўка электралямпачкі

Люблю разглядаць розныя ўпакоўкі. Чаго толькі там вытворцы не панапісваюць - асабліва дробным шрыфтам. Вось і зараз пачаў разглядаць упакоўку ад звычайнай лямпачкі на 60 Вт. Здавалася б, што ўсё акей, але нее... Звярніце ўвагу на карту ўверсе, у прыватнасці на контуры Беларусі. Я не ведаю, з якой карты перамалёўвалі гэта спецыялісты ААТ "Брэсцкі электралямпавы завод", але, мякка кажучы, контуры трохі дзіўныя. Добра, што хоць краіны падпісаны, замежныя пакупнікі электралямпачак доўга галаву ламаць не будуць і хуценька сцямяць, дзе Беларусь, а дзе Украіна.

Карта Беларусі на электралямпе ААТ "Брэсцкі электралямпавы завод"
А калі прыгледзецца, то можна ўбачыць цікавую карту Беларусі

Шкада толькі французаў, іспанцаў, партугальцаў і анлічан - яны сваіх краін на карце не знойдуць...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Клізма
2011-02-27 17:04:04
Тут вообще всю Европу изуродовали как бог черепах у
Наста
2011-04-21 12:44:50
Да-а-а.. Вільня наша!!!