Колькі каштуюць бясплатныя пакецікі гарбаты, або асаблівасці нацыянальнага цэнаўтварэння

Цэнаўтварэнне ў Беларусі - рэч вельмі загадкавая і часам нелагічная. Вось, напрыклад, цэннікі на гарбату ў невялічкім сталічным гандэліку на вуліцы Б. Хмяльніцкага:

25 пакецікаў - 5 тысяч, 25 + 5 бясплатных пакецікаў - 6 тысяч
25 пакецікаў - 5 тысяч, 25 + 5 бясплатных пакецікаў - 6 тысяч

Глядзім, колькі каштуе гарбата "Прынцэса Гіта": пачак на 25 пакецікаў каштуе 5 тысяч рублёў, а на 25 + 5 бясплатных пакецікаў - ужо 6 тысяч рублёў! Недзе тут падвох з бясплатнымі пакецікамі, не? :)

Праўда, ёсць і іншыя выпадкі:

25 пакецікаў - 8100 рублёў, 25 + 5 пакецікаў - 6390 рублёў
25 пакецікаў - 8100 рублёў, 25 + 5 пакецікаў - 6390 рублёў

У "Рублёўскім" на Раманаўскай Слабадзе ляжыць гарбата "Прынцэса Кандзі", і пачак на 25 пакецікаў каштуе 8100 рублёў, а пачак на 30 пакецікаў (25 + 5) - усяго толькі 6390 рублёў.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Sem
2012-06-29 23:26:35
Што яны паляць, калi займаюцца цэнаўтварэннем? Гэта нават нясмешна
Pavel Berasneu
2012-06-29 23:52:22
А па-мойму гэта весела)