Коней з расейскім сцягам прапануе купляць на Новы год менская крама

Да навін пра расейскія сцягі ў аўтобусах ды пра раздачу трыкалораў на вуліцах горада хачу дадаць і свае пяць капеек. Вось такія сувенірчыкі прадаюцца ў краме "Галамарт" у сталічным ГЦ "Бонус":

Каштуюць гэтыя "траянскія" коні вельмі танна - усяго па 5 тысяч рублёў:

Не ведаю, чым кіраваліся таварышы з "Галамарта", калі прывозілі і выстаўлялі бюсты гэтых маскальскіх "сноу бум лошадей" на сваіх паліцах, але, спадзяюся, такі навагодні сувенірчык ніводны нармальны беларус не купіць. Нават за 5 тысяч рублёў.

P.S. Дарэчы, у гэтай краме прадаюцца малаткі, пілы і іншы інструмент пад брэндам "Ермак". Я яшчэ падумаў: якія маскалі малайцы, стварылі нацыяальны брэнд, кляпаюць інструмент для сапраўдных рускіх мужыкоў дзе-небудзь у Сібіры. А тым больш во якое апісанне нагугліў у інтэрнэціку:

Сказание о походах Ермака Тимофеевича, о его богатырской силе, смелости, находчивости известно, пожалуй, всем в России. Создавая продукцию под новой торговой маркой, мы представляли именно такого сильного, умелого русича, не боящегося никаких трудностей. Инструмент разработан специально для крепкой мужской руки!

А потым прыгледзеўся - усё "зроблена ў Кітаі". Вось табе і русічы :)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments