Крызіс на двары: Нацбанк прадае Герб Рэспублікі Беларусь

Відаць, валютны крызіс моцна прыціснуў Нацыянальны банк: таварышы параіліся і вырашыліся распрадаваць маёмасць. Пры чым усю - ад унітаза да... Герба Рэспублікі Беларусь.

Спачатку на сайце Мінгарвыканкама 6 кастрычніка з'явілася аб'ява: "Цэнтральнае сховішча Нацбанка РБ прапануе набыць былую ва ўжыванні маёмасць". І там жа спісам з 15 пазіцыі. Прынамсі, прапанавалася купіць унітаз за 166400 рублёў і рукамыйнік за 10770, а таксама некалькі найменняў свяцільняў ды паддон душавы. Праўда, у аб'яве не адзначалася, ці карыстаўся ўнітазам ды рукамыйнікам у свой час Пётр Пятровіч... А шкада, маглі б удакладніць і загнаць гэтыя рэчы як гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Нацбанк прадае былыя ва ўжыванні ўнітазы і рукамыйнікі
Нацбанк прадае былыя ва ўжыванні ўнітазы і рукамыйнікі

Трохі пазней, 11 кастрычніка, на тым самым сайце з'явілася новая аб'ява ад Нацбанку. На гэты раз рэчы прапанаваліся не са сховішча, а, як я разумею, з цэнтральнага офіса. Тут ужо выбар больш шырокі: ад цукарніц (4270 руб.), чайнікаў (9570 руб.), кубкаў (3020 руб.), партфеляў (ад 79650 руб.) , чамаданаў (ад 44928 руб.) і паперы (1294 руб.) да дыктафона (591429 руб.), тэлевізара (417958 руб.), сайфаў (ад 8875168 руб.), габелена "Пінск (37237980 руб.) і... Герба Рэспублікі Беларусь (ад 466931 руб.)!

Нацбанк прадае 5 дзяржаўных гербаў. Выйшлі з моды?
Нацбанк прадае 5 дзяржаўных гербаў. Выйшлі з моды?

Ну ладна, тэлевізар "Гарызонт" прадаюць - тут я іх зразумець магу. Але навошта пяць дзяржаўных гербаў прадаваць? Ці спадарыня Ермакова нешта ведае?...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments