Курс долара па версіі прадпрымальнікаў — 3500

Папрасілі дапамагчы выбраць мабільнік. У выніку маніторынга сайтаў інтэрнэт-крамаў адкрылася цікавая рэч - як беларускія прадпрымальнікі ацэньваюць курс долара. Бярэм калькулятар і лічым.

25 сакавіка 2011 года, інтэрнэт-крама Mobila.by: Samsung GT-B5722 DuoS прадаецца за 150 долараў або за 480 тысяч беларускіх рублёў. 480 000 / 150 = 3 200. Пры чым курс Нацбанка ў той дзень быў 3 030 рублёў за 1 долар.

Скрыншот сайта Mobila.by з кэшу Гугла па стане на 25 сакавіка 2011 00:19:14 GMT
Скрыншот сайта Mobila.by з кэшу Гугла па стане на 25 сакавіка 2011 00:19:14 GMT

30 сакавіка 2011 года, інтэрнэт-крама Mobila.by: Samsung GT-B5722 DuoS прадаецца за 150 долараў або ўжо за 525 тысяч беларускіх рублёў. 525 000 / 150 = 3 500. Курс Нацбанка ў гэты дзень - 3 038 рублёў за адзін долар. Максімальны і мінімальны курсы ў банках - 3 099 і 3 098.

Скрыншот сайта Mobila.by па стане на 30 сакавіка 2011 года
Скрыншот сайта Mobila.by па стане на 30 сакавіка 2011 года

І штосьці мне падказвае, што гэта яшчэ не вечар...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments