МакДак стаў сапраўдным рэстаранам, а крамы — амаль музеямі

Цэны ў мінскім McDonald's з канца 2009 па 1 чэрвеня 2011 года
Цэны ў мінскім McDonald's з канца 2009 па 1 чэрвеня 2011 года

У мяне завалялася шмат чэкаў з магазінаў. Не ведаю чаму, але я іх не выкідваю, а па магчымасці складваю ў адзін пакецік. Нядаўна дастаў, перагледзеў і вырашыў пабудаваць графікі росту цэн. Каб можна было супастаўляць адны і тыя ж тавары, выбраў дзве ўстановы, з якіх было найбольш чэкаў: МакДональдс і краму "На недельку". Першы графік паказвае, як рэзка скокнула цана ў McDonald's - яшчэ нядаўна чызбургер там каштаваў 3100-3300 рублёў, а сёння - цэлых 6,5 тысяч. Тое самае і з соусам - падняўся з 900 рублёў да 1700. Цікава, дарэчы, што калі я заходзіў апошні раз у МакДак на Нямізе, каб паглядзець свежыя цэны, там было вельмі шмат вольных столікаў - такога я вечарам там ніколі не бачыў.

Ну і другі графік па прадуктам, якія я часцяком набываў у краме "На недельку" (не паварочваецца язык назваць яе дыскаўнтэрам):

Цэны ў краме "На недельку" з канца 2009 па 1 чэрвеня 2011 года
Цэны ў краме "На недельку" з канца 2009 па 1 чэрвеня 2011 года

Як бачна, вельмі істотна падскачылі імпартныя тавары - чыпсы, семкі, гумка, а таксама беларускія кілбаса і сасіскі. Затое малако падаражэла не вельмі. Але самае жорсткае - гэта семкі: у мяне ўжо рука не падымаецца купляць за 5 тысяч пачак семак. Хоць сам іх смаж на патэльні...

Ну і зусім непрыемна зараз глядзець на мыючыя сродкі: калісьці бутэльку на 750 мілілітраў гелю "Дося" можна было ўзяць за 6370 рублёў, а зараз у "На недельку" яна стаіць  толькі па 21380 рублёў. Гэта, між іншым, рост у больш чым у тры разы. А сродак для мыцця посуду "Прыл" каштаваў 4090 рублёў, а сёння - 16990 рублёў. Хаця гэта нешта "На недельку" вельмі высокія цэны выставіў, бо я той самы "Прыл" нядаўна ў сухараўскім "Гіпа" бачыў па 6 з капейкамі тысяч.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Лявон
2011-06-09 19:49:49
Шкада, што ў цябе няма чэкаў з "Хутчка-смача" :)
Pavel Berasneu
2011-06-09 19:56:29
нене, я вельмі добра, што ў мяне іх няма! Здароўе даражэй)
Няшка
2012-01-16 14:18:34
гэта пры тым што сама кошт соўса максімум рублёў 300