Маналог Надзеі Каткавец

Надзея Каткавец, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання
Надзея Каткавец, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання

Ведаеце, каго трэба адпраўляць на перамовы з Расіяй па газу? Надзею Каткавец, першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання! Так-так, тую самую, якая спрабавала растлумачыць сітуацыю з цэнамі. Я мяркую, што Пуцін выпаў бы ў асадак...

Выразаў яе маналог на нядаўнім паседжанні Рэспубліканскага савета дзелавых колаў: не пашкадуйце 5 хвілінак і 3,5 мегабайта трафіку, паслухайце і паспрабуйце зразумець, што Надзея Мікалаеўна мела на ўвазе:

Аўдыё кліп: Для прайгравання гэтага кліпа патрабуецца Adobe Flash Player (версіі 9 або вышэй). Спампаваць апошнюю версію тут.У Вас таксама павінен быць уключаны JavaScript у Вашым браўзары.

Надзея Каткавец падчас выступлення на паседжанні Рэспубліканскага савета дзелавых колаў
Надзея Каткавец падчас выступлення на паседжанні Рэспубліканскага савета дзелавых колаў

Дарэчы, калі верыць афіцыйнаму сайту Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, то Надзея Каткавец адначасова з пасадай і міністэрстве працуе дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага эксперыментальна-вопытнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Усход":

Надзея Каткавец адначасова і намеснік міністра, і дырэктар?
Надзея Каткавец адначасова і намеснік міністра, і дырэктар?

Але, хутчэй за ўсё, гэта проста рэдактар сайта памыліўся і замест 2001 года напісаў 2011. Дарэчы, мой сябра звярнуў увагу на яшчэ адзін цікавы факт з яе біяграфіі: Надзея Мікалаеўна ў 1987 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. А ў той жа самы час час, там вучыўся Аляксандр Лукашэнка (праўда, ён быў на два курсы старэйшы). Але далей яшчэ больш цікава: з 1987 па 1992 год Надзея Каткавец працуе галоўным эканамістам саўгаса "Гарадзец" (Шкоўскі раён). Як вы думаеце, хто быў кіраўнікоў гэтага саўгаса? Правільна - у сакавіку 1987 года дырэктарам саўгаса "Гарадзец" стаў Аляксандр Лукашэнка... Так што я цяпер зразумеў, чаму жанчына з такім своеасаблівым ходам думак працуе першым намеснікам міністра.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Пинский хлопец :)
2011-08-28 21:01:55
Поток сознания. И так далее, и так далее.
Pavel Berasneu
2011-08-28 16:39:20
:))
Светлана
2011-08-28 16:34:20
вы думаете, это речь тупой, невминяемой, неадекватной и так далее и так далее тетеньки... но это не так!
alsech
2011-08-27 14:01:32
і так далее, і так далее :)