Моцныя карані і канфіскацыя

Адзін з прадпрымальнікаў на канферэнцыі з трыбуны расказаў пра тое, як канфіскавалі ў яго 59 новых аўтамабіляў за нейкія там нязначныя парушэнні ў афармленні дакументаў. Сітуацыя з тымі машынамі не вырашылася і зараз, але мне спадабалася, як ён скончыў апавядаць пра гэты выпадак:

-  У майго рэпрэсаванага дзеда ў 1933 годзе канфіскавалі казу і карову. Ён змагаўся з савецкай уладай за вяртанне гэтай маёмасці да апошніх сваіх дзён. Так што карані ў мяне моцныя...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Наста
2011-04-21 12:52:08
Малайчына чувак! Падтрымліваю))).