МВФ маніторыць курс валюты на Prokopovi.ch

Рабяткі з так званага віртуальнага абменніку на Prokopovi.ch ідуць да поспеху: цяпер на іх у сваіх дакладах і разліках спасылаецца Міжнародны валютны фонд:

Эксперты МВФ у сваіх разліках спасылаюцца на Prokopovi.ch
Эксперты МВФ у сваіх разліках спасылаюцца на Prokopovi.ch

Нават гэта дробны факцік паказвае, што сітуацыю з валютай у нас давялі да нейкага татальнага маразму: гэта ж трэба было зрабіць такі непразрысты рынак валюты, што нават эксперты сур'ёзнай міжнароднай арганізацыі гойсаюць па сеціву ў пошуках  больш-менш аб'ектыўнай інфармацыі.

Дарэчы, у тым жа самым дакладзе МВФ па Беларусі знайшоў яшчэ адзін цікавы радок:

Министерство экономики недавно запросило техническую помощь по вопросам систем социальной защиты и на октябрь предварительно запланирован визит соответствующей миссии в Минск. В среднесрочной перспективе необходимо будет также рассмотреть возможность изменения пенсионной системы, включая повышение пенсионного возраста.
І гэта пры тым, што яшчэ 21 красавіка 2011 года Лукашэнка з трыбуны абяцаў узрост выхаду на пенсію не падымаць:
Очень большое внимание мы должны уделить поддержке пожилых людей. Беларусь входит в число стран с очень низким возрастом выхода на пенсию. Но ни о каком его повышении либо ограничении прав работающих пенсионеров речь не идет. И всякие спекуляции на эту тему необходимо прекратить.
Яй-яй! Як жа не сорамна Міністэрству эканомікі разводзіць спекуляцыі? :)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments