“Мядзведзь з кустоў” рэкламуе зніжкі ў светлагорскай краме
|Люблю ездзіць у Светлагорск: прагуляўся ў краму - і трэша нафоткаў. У сталіцы такой душэўнасці значна менш. Трымайце фота рэкламы з мядзведзікам у мясцовым "Гандлёвым цэнтры":
Для тых, хто не шарыць у інтэрнэт-мемах і не зразумеў прыкола, прывожу малюнак-арыгінал:
Заўсёды было цікава, як ствараюцца такія "шэдэўры" рэкламы: выканаўца спецыяльна падсоўвае недасведчаннаму заказчыку малюнак з падтэкстам? Ці ўсё-такі з гугла проста выцягваецца першы падыходзячы малюнак і выкарыстоўваецца без праверкі таго, адкуль ён узяты?
Ну і яшчэ звярніце ўвагу, што пражыванне будаўнікоў-кітайцаў у Светлагорску пачынае накладваць свой адбітак на гарадскую рэчаіснасць. Першым, як самы мабільны, зрэагаваў гандаль - надпіс пра зніжкі дублюецца іерогліфамі. Хутка, відаць, і ў гарадскіх аўтобусах прыпынкі пачнуць аб'яўляць па-кітайску...
P.S. Бонусам ідзе крэатыўны крэм са светлагорскай аптэкі:
Гэта крэм для даярак? Варта толькі памазаць, і любая даярка становіцца як на фота? Ці можа гэта крэм з экстрактам даяркі Зоі? :)