На свой заробак беларус можа купіць у 2 разы меней ХэпіМілаў, чым паляк

Дзіва-дзіўнае для беларусаў: у варшаўскіх МакДаках і іншых фастфудах няма натоўпу людзей!

На фота - зала МакДака ў Варшаве. Культурны шок! Узгадайце любы МакДак у Менску: да касы не прабіцца, свабодны столік трэба пільнаваць, а потым яшчэ які хіпсцер з падносам над душой будзе стаяць і чакаць, пакуль ты даясі.

Чаму так атрымалася? Чаму у Беларусі да МакДакаў пад'язжаюць аўтобусы з дзецьмі з правінцыі (і гэта абавязковы пункт у экскурсіі!) , а ў Варшаве яны нікога не цікаваць? Пры чым цэны і ў нас, і ў іх аднолькавыя:


(у каго не адчыняецца, глядзім малюнак)

Але ж сярэдні заробак у Беларусі складае 4,7 млн (за снежань па дадзеных Белстату), а ў Польшчы - 3,5 тысячы злотых, што ў нашых "зайчыках" складае 9,85 млн. І тых жа ХэпіМілаў паляк можа на сваю зарплату купіць паболей:


(у каго не адчыняецца, глядзім малюнак)

Сумна, што МакДак для нас - гэта сапраўдны рэстаран, у які і дзяўчыну не сорамна звадзіць. Чаму так атрымалася? З-за таго, што ў нас бракуе нармальных кавярняў і рэстаранчыкаў? Ці проста з-за таго, што беларусы яшчэ з "саўка" не вылезлі?..

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments