На якой мове квіткі і праязныя ў беларускіх і замежных гарадах?

Вось падкінулі таварышы з "Мінсктрансу" падаруначак на канец свету і пад Новы год - пераклалі праязны на рускую мову. Праўда, ужо пішуць, што рабяткі адумаліся, і ў лютым праязныя зноў будуць па-беларуску. З гэтай нагоды перабраў сваю сціплую калекцыю квіточкаў ды праязных і паглядзеў, на якой мове яны друкуюцца ў розных гарадах:

Гомель

Квіткі і праязныя ў Гомелі
Квіткі і праязныя ў Гомелі

Квіткі - на беларускай мове, праязныя - на рускай. Сапраўдны білінгвізм, не падкапаешся :)

Брэст

Квіткі і праязныя ў Брэсце
Квіткі і праязныя ў Брэсце

Квіткі з Брэста у мяне ёсць як на беларускай мове, так і на рускай. Якія з іх ужываліся раней, а якія пазней - сказаць не магу. Мо хто з чытачоў патлумачыць?

Гродна

Квіткі ў Гародні
Квіткі ў Гародні

Ну тут без пытанняў - па-беларуску. Мне падаецца, па-іншаму і быць не магло - заходнікі ўсё ж такі! :)

Магілёў

Квіткі ў Магілёве
Квіткі ў Магілёве

Нават у Магілёве, на ўсходзе, каля самых межаў Расіі - і то квіткі па-беларуску!

Віцебск

Праязны ў Віцебску
Праязны ў Віцебску

З Віцебску ў мяне ёсць праязны, і то досыць стары - з 2007 году. Ён на беларускай мове. Што там зараз творыцца - не ведаю.

Далей ідуць райцэнтры. На жаль, усе квіткі адтуль - на рускай мове. Але экзэмпляры досыць старыя (500 рублёў за праезд - калі гэта было?), таму ёсць верагоднасць, што зараз сітуацыя ўжо памянялася ў лепшы бок.

Баранавічы

Квіток з Баранавіч
Квіток з Баранавіч

Бабруйск

Квіток з Бабруйску
Квіток з Бабруйску

Кобрын

Квіток з Кобрыну
Квіток з Кобрыну

Салігорск

Квіток з Салігорску
Квіток з Салігорску

Ну і спецыяльна для таварышаў з "Мінсктрансу", калі яны мяне чытаюць, квіткі з іншых краін. Увага - усе яны на роднай мове!

Польшча (Варшава, Кракаў, Люблін, Бяла-Падляска, Гданьск, Ольштын)

Квіткі ў Польшчы
Квіткі ў Польшчы

Вільня

Квіткі ў Вільні
Квіткі ў Вільні

Талін

Квіток з Таліна
Квіток з Таліна

Браціслава

Квіток з Браціславы
Квіток з Браціславы

Будапешт

Квіток з Будапешта
Квіток з Будапешта

Украіна (Кіеў, Львоў і Крым)

Квіткі з Украіны
Квіткі з Украіны

Вось толькі Крым падвёў: у іх квіткі па-руску...

Ну і яшчэ пару словаў пра Менск. Памятаеце, часам на праязных стаяла пячатка з назвай месяца? Дык вось, я цікавую тэндэнцыю знайшоў - у 2005, 2006 і 2007 годзе гэтая пячатка мела тэкст па-руску:

Праязныя з пячаткай у Менску
Праязныя з пячаткай у Менску

А ўжо ў 2008, 2009, 2010 і 2011 гадах нават на пячатцы назва месяца стала па-беларуску:

Праязныя з пячаткай у Менску
Праязныя з пячаткай у Менску

Эх, такі прагрэс спаганілі ў студзені 2013 года. Але будзем спадзявацца, што з лютага ўсё наладзіцца...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments