Навошта панк-рокер скупляе старыя хаты ў вёсцы? “Хата з краю” у гасцях у лідара гурта AMAROKA

Ох, як даўно я не пісаў ў блог - вельмі-вельмі хацелася, але капец як не хапала часу сабрацца з думкамі і нешта добрае і грунтоўнае сюды напісаць.  І вы зразумееце чаму: мы такі сабраліся з сіламі, дарабілі самые крытычныя рэчы ў хаце і... пераехалі ў сваю хату з краю! А потым яшчэ паўгода пасля пераезду дараблівалі недаробленае :) Недаробак яшчэ капец колькі - але трэба ажыўляць блог. 

І вяртанне будаўнічага блогера будзе гучным: адразу ў відэафармаце! :) Падпісвайцеся на канальчык "Хата з краю" на Ютубе - спадзяюся, відосы будуць з'яўляцца рэгулярна.

Першы відос не пра маю хату з краю, а пра тое, як адзін вядомы панк-рокер заехаў ў вёску за 100 кіламетраў ад Менску і пачаў там скупаць старыя хаты.

І я вам скажу, што ў Зміцера Афанасенкі, лідара гурта AMAROKA, атрымалася за вельмі-вельмі бюджэтна з закінутых хат зрабіць крутое атмасфернае лецішча для адпачынку на выхадныя. Карацей, глядзіце відос:

P.S. Калі вы таксама хочаце падзяліцца сваім вопытам будаўніцтва і расказаць пра крутыя фішкі свайго дому - пішыце на chatazkraju@gmail.com. Прыеду ў госці :)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments