Падборка крэатываў беларускага маркетынгу

Назапасілася ў мяне фотачак з прыкладамі бязлітаснага беларускага маркетынгу. Пачну з майго любімага - сувеніра "Днепр". Зараз жа святы ідуць, можа хто з вас вырашыць прыкупіць такі файны сувенір у якасці падарунка родным і сябрам:

Усяго за 70 тысяч (хаця можа ўжо падаражэў) вы атрымліваеце надзейнасць працы, якасць трансляцыі і, канечне ж, пашыраную колеравую гаму! Ну пагадзіцеся, такі олдскульны сувенір не сорамна і замежнікам прэзентаваць :)

Яшчэ адзін прадукт творчасці беларускіх маркетолагаў, які мне вельмі падабаецца, гэта сыр "Прэзент":

Мне нават іх трошкі шкода: я ўяўляю, як рабяты хацелі поўнасцю скапіраваць брэнд, але пабаяліся - у нас так проста прэзідэнтам прадукт не назавеш. Таму вырашылі абмежавацца "Прэзентам".

Цікавую шыльдачку зафоткаў на стадыёне "Дынама" - дыскаўнцер (!) дарагіх (!) падарункаў:

Гэтую жэсць нават і каменціць не буду:

Тут рабяткі, канечне, падышлі да нэймінгу з крэатывам, але што скажуць ветэраны?

Ну і апошняя фотка на сёння. Глядзіце на значык "Для ўсёй сям'і":

Што мы бачым на ім? Сям'ю з трох чалавек - тата, маці і дзіцёнак. Але чаму дзіцёнак толькі адзін? Навошта фарміраваць стэрэатып, што сям'я з адным дзіцёнкам з'яўляецца ўзорнай? Беларусы і так выміраюць, таму мне падаецца, што дзяцей можа было штукі тры намаляваць :) Ну гэта я так, ужо прыдзіраюся.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Pavel Berasneu
2013-12-19 01:55:48
Згодны. Гэта ўсё сумна...
э
2013-12-18 21:23:43
ну нихуюлечки ж не смешно