Паланэз, Агінскія і лядовы палац

Як можа называецца сельская, абшытая сайдынгам, прадуктовая крама ў Залессі? Ну, канечне ж, без варыянтаў - "Паланэз"! :)

Ну а цяпер пра сур'ёзнае. Сама сядзіба Агінскіх знаходзіца не ў вельмі прэзентабельным выглядзе:

Там баццам бы ідзе рэстаўрацыя, але асаблівай актыўнасці будаўнікоў і рэстаўратараў мы не заўважылі (у прынцыпе, гэта можна патлумачыць выхадным днём). Да завяршэння рэстаўрацыі яшчэ вельмі і вельмі далёка, хаця ў пашпарце аб'екта напісана, што яна павінна была скончыцца яшчэ ў снежні 2012 года:

У СМІ праходзіла інфа, што тэрміны рэстаўрацыі пасунулі і сядзіба будзе гатовая ў 2013 годзе, але нешта не верыцца...

Наогул, неяк у нас у дзяржаве сродкі выкарыстоўваюцца абы-як. Вось, напрыклад, падмурак лядовага палацу ў Светлагорску:

Яго будоўля распачалася актыўна - высяклі лес, заклалі пліты ў падмурак. Але на гэтым усё і скончылася - зараз сама будоўля нават не ахоўваецца (хаця спачатку тут пастаянна сядзеў вартаўнік). Я так разумею, што праект прытармазілі да лепшых часоў. А тым часам "цацка" гэтая не такая і танная:

На возведение Центра игровых видов спорта необходимо не менее 56 млрд рублей. На данном этапе спонсором выступает ПО "Белоруснефть", которое уже выделило 4 млрд рублей на начало строительства ледового дворца.

Реконструкция усадьбы княжеского рода Огинских в деревне Залесье Сморгонского района в этом году будет профинансирована из трех источников: республиканского, областного бюджетов (8 млрд рублей), а также по программе трансграничного сотрудничества «Латвия – Литва – Беларусь».

Чаму б закапаныя ў светлагорскую зямлю 4 мільярды не накіраваць на рэканструкцыю сядзібы Агінскіх?.. Пытанне, канечне, рытарычнае :(

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments