Прататып Нацыянальнай бібліятэкі і ПМС

Прататып Нацыянальнай бібліятэкі ў Стаўбцах
Што першае з'явілася - такі шапік ці Нацыянальная бібліятэка?

На выхадных давялося пабываць у Стаўбцах. Спачатку не хацеў браць фоцік, але потым узяў. І не пашкадаваў - такі прататып Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў знойдзены на тэрыторыі турысцка-аздараўленчага комплексу "Высокі бераг". Ну і за закусь яшчэ два экспанаты са Стаўбцоў - "Модны домік" і арганізацыя, якая з гордасцю і вялікімі літарамі піша сваю назву, нягледзячы на яе двухсэнсавасць:

"Модны домік" у Стаўбцах
"Модны домік"
ПМС. І без каментарыяў.
ПМС. І без каментарыяў.

І яшчэ - на ускраіне лесу каля дарогі быў заўважаны камень з філасофскім пасланнем ад працаўнікоў мясцовага лясгасу: "Мурашка - сябра лесу". Доўга разважаў. Ачуваю сваю непаўнацэннасць у параўнанні з мурашкай - усё-такі цэлы лес сябруе з ім. А са мной - не...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
снега
2011-05-04 19:56:19
пра меліярацыю думай, а не пра двухсэнсоўнасць )
Elvira
2011-05-04 20:13:18
а вот ты для леса что хорошего сделал? про муравьев в лесу пишут, а ведь про тебя тоже где-нибудь на стене подъезда могли написать))))
Pavel Berasneu
2011-05-04 22:06:17
Ооо.. Гэта рэальна меліярацыя?
Pavel Berasneu
2011-05-04 22:07:15
Што я - сябра пад'езда? Не, дзякуй)
Elvira
2011-05-05 00:07:14
ты слишком разборчивый: это надо, то не надо...
Pavel Berasneu
2011-05-05 08:13:39
сэ ля ві :)
Конь
2011-05-05 14:45:35
О, бачыў гэта на свае вочы!) Ха-ах
Pavel Berasneu
2011-05-06 11:14:34
што з гэтых трох фотак?