Прывітанне з дзяцінства, або рарытэтная даведачная ўстаноўка на аўтавакзале ў Гародні

Паглядзіце, якая крутая штука стаіць на аўтавакзале ў Гародні:

І, што самае важнае - гэтая аўтаматычная даведачная ўстаноўка працуе! Я памятаю, што такія стаялі ў час майго дзяцінства ў Жлобіне на аўтобусным вакзале. І гэты апарат для мяне быў проста як нейкі цуд. Бо мы ж тады не ведалі ні кампутараў, ні айфонаў, ні андроідаў. Я, шчыра кажучы, быў упэўнены, што такіх даведак больш не засталося. А тут во заехалі ў Гародню - і стаіць, радзімая :) Ну і яшчэ відэа, для тых, хто не ў тэме:

P.S. А вось з самім аўтавакзалам у Гародні ў нас стасункі не заладзіліся: мы патрапілі туды ў тры гадзіны ночы і думалі пачакаць маршрутку на Менск, якая ідзе а палове пятай. Але як раз у гэты час у аўтавакзале... перапынак. Так і стаялі на вуліцы і з зайздрасцю пазіралі на аўтамат з гарачай кавай унутры... Добра, што хоць было +3 па Цэльсію, а не -20...

P.P.S. Напэўна, лішнім будзе казаць, што прыбіральня ў гэты час таксама не працавала...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments