Пятая калона ў рытэйле

Часам падаецца, што ў аддзелах, адказных за асартымент прадукцыі ў нашых гіперах, акапалася сапраўдная пятая калона з "зялёных чалавечкаў". Вось некалькі фотаздымкаў, зробленых у розных гадлёвых цэнтрах Менска.

Дзіцячая майка з надпісам "Я люблю Россию" ў "Родной стороне" (ГЦ "Бонус"):

Вісела некалькі месяцаў, пры чым майкі з іншымі малюнкамі па-ціху распрадаваліся, а аматараў Расіі доўга знаходзілася. Зроблена ва Узбекіскане, імпарцер у Беларусь - ТАА "Седэр".

Тапкі хатнія з надпісам "Russia" ў гіпермаркеце Грын (ГЦ "Скала"), а таксама мадэль з расейскім сцяжком:

Сумка гаспадачая з надпісам "Russia" з таго ж самага "Грына":

Пры чым гэтая сумка пашыта беларускай канторай ААТ "Барэра". Чаму ў гандаль патрапіў варыянт для Расеі - не зразумела, бо ў рабят ёсць нармальныя сумкі з адмысловай беларускай серыі:

Зефір "Годуновъ" (не памятаю ўжо з якой крамы):

І ладна, калі б гэта быў зефір, выраблены ў Расеі і завезены сюды для разнастайнасці. Але зрабілі яго ў Бабруйску на "Чырвоным харчавіку" па заказе "Еўрагандлю". Хіба беларускіх назваў таварышы не маглі прыдумаць? Канечне, можна было б падумаць, што "Еўрагандаль" прыдумаў такі брэнд для экспарту ў Расею і там нашым зефірчыкам гандлюе. Але ж не - паглядзіце, колькі "Гадуновых" прадаецца на тэрыторыі Беларусі (дастаўка ад "Еўрагандлю"):

І, нарэшце, пераходзім да цацак. Канкрэтна гэтыя сфотканы ў "Бусліку", але асартымент аналагічны ў любой краме:

У што прапануецца гуляць беларускім дзецям? У расейскі АПАМ і паліцыю? У "чорны варанок"?.. Наогул, я не бачыў ніводнай падобнай цацачнай машыны міліцыі ці танчыка з беларускім сцягам (хай сабе і чырвона-зялёным): сумна, што беларускія хлопчыкі пазбаўлены магчымасці "паваяваць" за Беларусь.

P.S. І бонусам мая любімая фотка:

Яны там у Расеі зусім заблыталіся, калі ў іх была міліцыя, а калі паліцыя :)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments