Рэклама на целе

Зайшоў у метро - а там вагон нейкі незвычайны. Прыгледзеўся - аказалася, што ён проста без рэкламы. Во прывыклі да яе: без розных аб'яў ужо нават нецікава ехаць, бо няма чаго пачытаць ды паразглядаць. Прыйшося вывучаць пасажыраў:

Фотка з мабільніка рэальнай сітуацыі не перадае, але паверце на слова: гэта не надпіс асадкай, а ў мужыка рэальная татуха LG! Чаму ён замест традыцыйных "Вася" ці "Ваня" вырашыў набіць лэйбл гэтай кампаніі, я так і не ўцяміў. Але нешта падумалася, што хутка мы дажывем да таго часу, калі будзем здаваць сваё цела пад рэкламныя татуіроўкі. А што, набіў на ілбе LG - і табе паўднёвакарэйская кампанія штомесяц за рэкламку плоціць, скажам, 20 баксаў. Выгадна!

З.Ы. І нашто я вам гэта пішу? Трэба ісці рэгістраваць рэкламнае агенцтва! Такая ідэя прападае :)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Soloveetc.
2013-07-23 11:02:26
Поздно спохватился) www.adme.ru/izobreteniya-v-reklame/zhenskie-nogi-stali-mestom-dlya-reklamy-531255/
Хлопец Пинский
2013-07-23 10:08:26
А ты не думал, что LG - это может быть какой-нибуль Леха Григорьев. или Life is good (несмотря на то, что LG именно так позиционирует свой бренд) Не? С большой долей вероятности, LG в его системе ценностей вообще не значится.
Pavel Berasneu
2013-07-23 13:08:03
Не, ну быў варыянт у мяне - "Leonid Grigorych"... Ну хз, трэба шукаць чэла з Самсунгам, тады ўсё стане на свае месцы!)
Pavel Berasneu
2013-07-23 13:09:22
От жаж гэтыя японцы! Усё прыдумалі да нас! )