Самая галоўная праблема Менска: спілаваць бярозку ці не?

Я проста дурэю з гэтай краіны - высечы пару гектар лесу пад лядовы палац ці бізнэс-цэнтр? Без праблем! Спілаваць дрэвы ў парку пад будаўніцтва кітайскага гатэлю? Калі ласка! Аддаць зямлю разам з вёскамі, дачамі, лясамі і вадаёмам пад індустрыяльны парк? На здароўе! Зруйнаваць помнік архітэктуры? Ніякіх пытанняў! А вось спілаваць бярозку, якая выпадкова вырасла не там, дзе трэба - збіраем народны сход з грамадскім абмеркаваннем:

Прынцыповае пытанне: спілаваць бярозку ці не?
Прынцыповае пытанне: спілаваць бярозку ці не?

Внимание жителей Заводского района г.Минска

В связи с поступлением заявления от руководства Учреждения "Дворец детей и молодежи "Орион" г. Минска" об удалении березы, самопроизвольно выросшей на территории учреждения, на охранной зоне линии связи, администрацией Заводского района будут проводиться общественные слушания на предмет согласия населения с удалением зеленых насаждений (береза).

Желающим принять участие в обсуждении необходимо прибыть 11 июня 2012 года в 14.00 по адресу: ул. Бачило,1. При себе необходимо иметь паспорт.

За дополнительной информацией обращаться по тел. (017) 345-75-51 (ведущий инженер по охране охране окружающей среды УП "Зеленстрой Заводского района г.Минска" по экологии Майсюк Евгения Викторовна).

Лепей бы яны іншыя праекты так выносілі на абмеркаванне. І потым не папракнеш: будуць расказваць, якая ў нас дэмакратыя - лёс кожнага дрэва ў краіне адкрыта абмяркоўваем...

Ну а гэта, як я разумею, тая самая бярозка (фота з Якдэкс.Карты):

Тая самая бярозка?
Тая самая бярозка?

Дарэчы, цікава, чым скончылася абмеркаванне і які лёс нападкаў дрэўца. Мо хто ў курсе?

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments