Сэксізм у рэкламе: гуляй на Форэкс — і ўсе бландзінкі будуць твае!

Зацаніце рэкламку "Альпары" ў менскім метро:

Пакуль чакаў цягніка, я разважаў, што ж рабяты хацелі сказаць гэтай рэкламай. Маўляў, калі ты гуляеш на "Форэкс", то ты круты чэл, і не важна, якая ў цябе знешнасць - усе прыгожыя бландзінкі будуць твае? Не, ну з пазіцыі мужыкоў такі падыход, канечне, добры. А вось на месцы дзяўчат я б на "Альпары" моцна пакрыздзіўся: яны паказалі іх, прабачце за выраз, нейкімі прастытуткамі. Ці ўсё нармальна, а я проста заганяюся?..

У мяне з'явілася пару ідэй, як можна паэксперыментаваць з гэтым плакатам. Напрыклад, калі замест дзяўчыны пасадзіць зайчыка, то першапачатковая задума атрымлівае зусім іншыя сэнсавыя адценні:

А вось так магла б выглядаць сацыяльная рэклама з заклікам захоўваць грошы ў беларускіх рублях:

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments