Талака па-сучаснаму, або як знайсці бясплатную працоўную сілу

Раней гэта называлася талакой - калі маладым трэба было паставіць новую хату, то суседзі збіраліся і ўсе разам яе будавалі. Сёння, у час дзікага капіталізму, талакі хрэн дачакаешся - кожны сам набірае крэдытаў на кватэркі ў панэльках.

Але на беларускай зямлі не перавяліся крэаціўшчыкі - маладая сям'я прыдумала, як арганізаваць талаку і атрымаць бясплатную працоўную сілу на будаўніцтва дома:

Маладая сямейная пара з Бешанковіч вырашыла пабудаваць дом коштам не больш за 1 500 000 бел.руб. за м2 з экалагічных матэрыялаў. На сённяшні дзень ужо гатовы падмурак і застаўся 1 месяц актыўнай працы (узвядзенне каркасу, даху і сцен).

З 15 жніўня па 15 верасня яны чакаюць усіх жадаючых пазнаёміцца з тэхналогіяй будавання энергaпасіўнага дома праз удзел у семінарах і дапамогу ў будоўлі. Гатовыя забяспечыць ежай, пражываннем у гатэльчыку і часткова пакрыць выдаткі на дарогу.

Не, ну пагадзіцеся, што гэта ж клёва: пішаш тэкст з моднымі словамі а-ля "праект", "экалогія", "валанцёры" - і хіпсцёры з усёй краіны едуць табе на дапамогу! :)

Карацей, я вырашыў, што калі ў наступны трэба будзе рабіць ў хаце генеральную ўборку, то я напішу аб'яву ў Вкантакціку:

Увага, трэнінг па экалагічнай уборцы кватэры! Атрымай унікальны досвед у тым, як экалагічна памыць вокны і выбіць дываны! Для валанцёраў гарачая гарбата без цукару і халестырыну! :)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments