У буфеце Кіравання справамі прэзідэнта філе з птушкі даражэе і ў даляравым эквіваленце

Даўно не зазіраў у буфецік ў к/з "Мінск" (падпарадкоўваецца Кіраванню справамі прэзідэнта). А тут на днях  праходзіў міма і сфоткаў бульбу-фры і філе з птушкі, пра якія я пісаў 1,5 гады таму:

Цэны на бульбу-фры і філе з птушкі ў сакавіку 2013 года
Цэны на бульбу-фры і філе з птушкі ў сакавіку 2013 года
Цэны на бульбу-фры і філе з птушкі ў ліпені 2011 года
Цэны на бульбу-фры і філе з птушкі ў ліпені 2011 года

Давайце параўнаем, як выраслі цэны за гэты час. Адразу бачна, што бульба-фры падаражэла не так істотна - усяго на 22,9%. Гэта вельмі добра паказчык, бо толькі ў 2012 годзе інфляцыя склала 21,8%, а я ўжо не кажу пра палову шалёнага ў гэтым плане 2011 года. А вось цана на філе з птушкі за 1,5 гады  вырасла ў цэлых 2,3 разы!

Давайце цяпер палічым у далярах. 13 ліпеня 2011 года, калі быў зроблены першы здымак, афіцыйны курс долара складаў 5004 рублі, а рэальны курс, згодна з дадзенымі па здзелках на сайце prokopovi.ch, быў каля 6200 рублёў. Гэта значыць, што порцыя бульбы-фры ў 2011 годзе каштавала 95 цэнтаў (ці 77 цэнтаў па рэальным курсе), а філе - 1,57 долара (1,27 долара). Што мы бачым зараз? Бульба-фры ў даляравых эквіваленце патаннела да 68 цэнтаў (вось што значыць сацыяльна і стратэгічна значны тавар!), а вось філе з птушкі падаражэла да 2,14 долараў (на 36% ці на 68% у залежнасці ад таго, які курс браць за аснову).

Так што, калі будзеце праходзіць каля буфета к/з "Мінск", вазьміце замест філе дзве порцыі бульбы - не прагадаеце :) Ну а мяса будзем есці, калі дажывем да светлай будучыні...

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments