Вярніце малако ў літровых бутэльках і пакетах!

Дачакаліся - дурацкая тэндэнцыя пакаваць прадукты абы-якімі порцыямі дабралася і да малака. Цяпер ужо рэдкія малаказавады разліваюць малако ў бутэлькі ці пакеты па 1 літру: у крамах можна купіць толькі 950, 930, а то і 850 мілілітраў.

Маркетынгавыя хітрыкі можна зразумець - ствараецца ілюзія стабільнасці цэн на малако, бо мала хто звяртае ўвагу на аб'ём. Але ж блін, я хачу купляць роўненька літр - так мне як раз хапае і на вечар, і на каву з раніцы! Можа петыцыю на гэтую тэму ў інтэрнэце забабахаць? :)

Так што цяпер ужо ў краме не звяртаю ўвагу на месца вытворчасці ці цану - купляю тое, што па літру разлітае...

Ну і яшчэ пра маркетынг. Памятаеце вось гэты крэатыў пра Audi і алімпіяду ў Сочы?

 Дык вось мне тут падумалася: шкада, што ў нас рэкламшчыкі не дзерзкія. А так бы мы пасля нядаўняга выступлення прэзідэнта мелі магчымасць пабачыць нешта падобнае:

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments