Яшчэ адзін кісялёк: “Араматычны” з Гомельшчыны

Працягваю агляд кісялёў у рамках імправізаванай рубрыкі "Будзьце здаровы!". Вылавіў у краме экзэмпляр добрушскай вытворчаскі - кісель "Араматычны".

Во, думаю, якая круць - яшчэ адзін беларускі кісялёк. Напэўна, на гэты раз - 100% натуральны! Ага, канечне... Чытаю склад: жах, адны Е! І подпіс, які ні разу не стымулюе да пакупак:

Содержит красители: азорубин Е 122, тартразин Е 102, которые могут оказывать отрицательное влияние на активность и внимание детей.

Паставіў я гэты кісялёчак на палічку і пайшоў прэч з крамы. І да сёння не разумею: няўжо так складана замуціць па-максімуму натуральны кісёлек?.. Тым больш, што на закупках фарбавальніка можна зэканоміць...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments